Улада9393

Давыдзька: «Курапаты сталі свідравінай, з якой апазіцыя 30 гадоў пасмоктвае палітычны капітал»

Беларускае грамадства саспела для стварэння нацыянальнага мэмарыялу ў Курапатах. Гэтая тэма абмяркоўвалася падчас тэлепраграмы «Клуб рэдактараў» у суботнім эфіры канала «Беларусь 1», перадае БелТА.

Вядучы «Клуба рэдактараў», старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

«Калі падсумаваць меркаванне грамадства па выніках круглага стала, які прайшоў у рэдакцыі «СБ. Беларусь сегодня», то нам неабходны агульнанацыянальны мемарыял смутку і памяці. Іншых меркаванняў не было выказана. Многія людзі разумеюць, што Курапаты — не звычайныя могілкі. Там спачываюць ахвяры незаконных амаральных палітычных рэпрэсій, якія, на жаль, адбываліся на тэрыторыі Беларусі. Многія гады гэтае пытанне не вырашалася. Цяпер, напэўна, грамадская думка саспела», — сказаў рэдактар газеты «СБ. Беларусь сегодня» Павел Якубовіч.

У планах газеты абвясціць дабрачынны праект з рахункам, каб кожны, хто можа, унёс сродкі на добраўпарадкаванне Курапатаў, на ўстанаўленне адзінага для ўсіх памятнага знака. «І, вядома, дзяржава павінна тут падставіць плячо. Вось гэта яднанне дзяржавы, грамадскіх арганізацый, усіх людзей з нармальным сэрцам — тады Курапаты стануць тым, чым яны павінны быць», — падкрэсліў Павел Якубовіч. На яго думку, грамадства гатовае дзейнічаць сумесна.

Удзельнікі тэлепраграмы таксама закранулі тэму будаўніцтва бізнес-цэнтра недалёка ад Курапатаў.

«Трэба сказаць, што да Курапатаў як да месца пахавання гэтая гісторыя з будаўніцтвам бізнес-цэнтра ў двары дома нумар 42 па вуліцы Мірашнічэнкі не мае ніякага дачынення», — адзначыў Якубовіч.

Як заўважыў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, калі цяпер спыніць гэта будаўніцтва, то праз нейкі час, напрыклад, калі хтосьці захоча паставіць кіёск з марозівам за паўкіламетра ад Курапатаў, таксама пратэсты ўключацца.

«Курапаты сталі свідравінай, з якой апазіцыя вось ужо 30 гадоў прыватна пасмоктвае палітычны капіталец. Курапаты пара нацыяналізаваць раз і назаўсёды і зрабіць гэта месцам смутку, месцам справядлівасці і не рабіць з гэтага палітыку. Гэта наша агульная гісторыя», — рэзюмаваў ён.

Каментары93

Цяпер чытаюць

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Усе навіны →
Усе навіны

Магчыма, узламалі «Белдзяржстрах» — даныя мільёнаў беларусаў пад пагрозай6

Вядуцца размовы пра новыя візіты амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь1

На форуме ў Маскве расказалі пра фота забітага вайскоўца з неанацысцкай «Эспаньёлы», якое нібыта заміраточыла8

Украінскія вайскоўцы заявілі пра паспяховую аперацыю «Велес», якой яны сарвалі расійскія планы наступу на Купянск1

«Хлусня ледзь не каштавала жыцця больш чым 10 ветэрынарам». Ветклініка расказала пра выпадак шаленства10

Колькі зарабіла дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава13

Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі7

Зяленскі: Ніхто не чакаў, што рускія пойдуць праз Беларусь і будуць наступаць на сталіцу37

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі3

У Астравецкім раёне 65‑гадовы вясковец страляў у міліцыянераў. Яго забілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць