Грамадства2020

Вызначаны фармат і маршрут акцыі на Дзень Волі ў Мінску

Дзень Волі ў 2016 г., фота Сяргея Гудзіліна

Шэсце 25 сакавіка пройдзе па праспекце Незалежнасці, на Кастрычніцкай плошчы запланаваны мітынг, сказаў на прэс-канферэнцыі старшыня руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч. Ён падкрэсліў неабходнасць кансалідацыі палітычных сілаў для арганізацыі святкавання Дня Волі.

«Збор удзельнікаў святкавання Дня Волі запланаванае на 14.00 25 сакавіка на пляцоўцы ля Акадэміі навук. Далей шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы, дзе плануецца мітынг», — сказаў Губарэвіч.

Па ягоных словах, дазвол на акцыю пакуль не атрыманы, улады спецыяльна зацягваюць тэрміны. Адказ ад Мінгарвыканкаму павінны паступіць не пазней за 20 сакавіка.

«Пратэстны патэнцыял беларусаў — сёння даволі высокі. Гэты патэнцыял не можа быць прыватызаваны адной палітычнай структурай ці палітычным лідарам, станоўчы эфект ад выхаду людзей на вуліцы можа даць толькі супольная праца па падрыхтоўцы акцыі», — дадаў лідар Руху «За Свабоду».

Губарэвіч падкрэсліў, што 25 сакавіка нельга зводзіць выключна толькі да пратэсту супраць Дэкрэту № 3, «заўсёды людзі выходзілі з лозунгамі ў абарону незалежнасці Беларусі, так будзе і ў гэтым годзе». «Незалежнасць Беларусі, як і прынялі рашэнне ад пачатку, будзе асноўным лозунгам акцыі», — заключыў Юрый Губарэвіч.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі на прэс-канферэнцыі агучыў планы далучэння да аргкамімтэта прадстаўнікоў Беларускага нацыянальнага кангрэсу. Папярэдняя дамова пра гэта ёсць, структура плануе прыняць канчатковае рашэнне да 8 сакавіка.

Удзельнікі аргкамітэта агучылі заклік да ўладаў зрабіць 25 сакавіка дзяржаўным святам.

«Мы павінны забяспечыць, каб гэты пратэст быў масавым, мірным і годным», — заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён выказаў спадзеў, што да пратэсту далучацца ўдзельнікі сацыяльных акцыяў пратэсту.

Сярод заяўнікаў прадстаўнікі пяці арганізацыяў — руху «За свабоду», Партый АГП, БНФ, БХД, руху Салідарнасці «Разам».

Каментары20

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць