Надвор'е88

У Беларусь ідзе адліга

Зіма паступова здае свае пазіцыі. Тэмпература паветра ў Беларусі працягне павышацца, да канца тыдня будзе адліга. Пра гэта Tut.by распавяла галоўны сіноптык Гідрамета Святлана Рыбакова.

Фота Сяргея Гудзіліна

14 лютага (аўторак) пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, днём з дажджом). Чакаюцца слабыя туман, галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — -8°С, пры праясненнях па паўднёвым захадзе паветра знізіцца да -9 — -11°С, максімальная тэмпература днём -2 — + 2°С.

15 лютага (серада) ноччу яшчэ захаваецца ўплыў франтальнага падзелу і ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Днём з ростам атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў. Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 —7°С, максімальная днём -3 — + 2°С.

16 лютага (чацвер) на фоне павышанага атмасфернага ціску будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, днём з дажджом. Слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 — 9°С, пры праясненнях да -11°С; максімальная тэмпература днём -3. + 3 ° С.

Да канца працоўнага тыдня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя вільготныя паветраныя масы атлантычнага паходжання.

17 лютага (пятніца) ноччу пераважна па паўночна-заходняй палове рэспублікі, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1 — -7°С, максімальная днём -2 — +3°С.

18—19 лютага (субота-нядзеля) на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж), слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -5 — + 2°С, максімальная днём -1 — +5°С.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро9

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Рэальныя даходы беларусаў выраслі

Першы кітайскі танкер, які спрабаваў прарваць блакаду Армузскага праліва, вярнулі назад

Тэхнарэйв у Белавежскай пушчы пасля пратэстаў перанеслі4

«Русафобы кончаныя, вам не сорамна?» Беларускі брэнд хацеў прадаць расіянам у эміграцыі антываенныя футболкі — і вось што атрымалася56

Прызналі «экстрэмісцкім» стары фільм «Жыве Беларусь!»1

Гэтая фіялетавая гародніна скарае свет, але стала дэфіцытнай3

«Яна была спартыўнай дзяўчынай». Што вядома пра загінулую пасажырку дэльтаплана, які ўпаў пад Мінскам5

Каб залагодзіць Трампа, ПАР прызначыла паслом у ЗША палітыка, які ўваходзіў ва ўрад яшчэ ў часы апартэіду

Лукашэнка падпісаў закон, якім уводзіцца адказнасць за «прапаганду» бяздзетнасці і гомасэксуалізму11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро9

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць