Андрэй Расінскі. Кадры

Хэлбой ІІ: Залатая армія

Гільерма Дэль Тора пераўзыйшоў сам сябе.

Хэлбой ІІ: Залатая армія (Hellboy II: The Golden Army)
ЗША, 2008, каляровы, 108 хв.
Рэжысэр: Гільерма Дэль Тора
Ролі выконваюць: Рон Пэрлман, Сэльма Блэр, Даг Джонз, Джэфры Тэмбар, Люк Гос, Ганна Ўолтан, Джон Гёрт
Жанр: Фантазійныя комікс-прыгоды паводле сцэнару Гільерма Дэль Торы і па пэрсанажах коміксаў Майка Міньёлы
Адзнака: 9 (з 10)

Хісткі мір, які існаваў паміж старажытнымі пачварамі і сьветам людзей парушаны. Цёмны прынц Нуада зьбіраецца абудзіць Залатую армію, якая калісьці ледзьве ня зьнішчыла чалавецтва. На шляху сілаў зла становіцца калярытны чорт з падпіленымі рагамі – і ягоныя сябры зь Бюро паранармальных зьяваў…

У другой частцы “Хлопца з апраметнай” мэксіканскі візіянэр Гільерма Дэль Тора пераўзыйшоў сам сябе. Калі першы “Хэлбой” – быў ударным коміксам з дасьціпнымі пэрсанажамі, то “Залатая армія”, акрамя гэтага – візуальная раскоша сама неверагодных істотаў, трыюмф паралельнага сьвету, фантазійны баявік, які нагадвае лепшыя творы Гоі дый Босха. Стужка Дэль Торы – гэта дзіцячая казка для непаслухмянага чорта, што ўвасобілася на экране з самаю нястрыманаю фантазіяй. (Дзеля чаго Дэль Тора нават адмовіўся ад экранізацыі новага “Гары Потэра”)

Фактурны актор Рон Пэрлман у ролі Хэлбоя – на вяршыні сваёй кар’еры. Ягоная сяброўка Сэльма Блэр – “гарыць на працы” дый ладзіць сямейныя сцэны; амфібія-тэлепат (Даг Джонз) пакутуе ад любові да цёмнай прынцэсы (Ганна Ўолтан). А новы кіраўнік – эктаплазьменны дым у скафандры ладзіць пэдантычныя разборкі.

Дэль Тора скарыстоўвае фантазійныя напрацоўкі “Ўладара пярсьцёнкаў” і “Гары Потэра” – але надае ім цалкам арыгінальнае тлумачэньне. Кашмары адцяняюцца гумарам, звыродзтвы – неверагоднай пекнатой.

Троліха – божы дзьмухавец – якая харчуецца кацяняткамі; пухліна, што прыкідваецца гаваркім немаўлём; баявы бог расьлінаў – якога шкада; сьляпая сьмерць з крыламі, усеянымі вачыма; дробна-пражэрлівыя зубныя фэі.

Падае залаты дождж над старажытным царствам, якому наканавана памерці; лётае ў безнадзейным фэхтавальным танцы белатвары прынц – і назаўжды засынае Залатая армія, пераможаная ачалавечаным чортам.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні9

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Усе навіны →
Усе навіны

Пра даляр, таннейшы за тры рублі, можна забыцца? Што адбываецца з курсам2

Гарадзенцы ў адным месцы зрэзалі адразу 114 баравікоў1

Анархісты сфармулявалі чатыры пункты, якія павінен выканаць Стрыжак, каб вырашыць канфлікт55

«Прыстроіць грошы, каб працавалі». Сумная гісторыя кавярні, якая «не ўзляцела»4

Лукашэнка будуе сакрэтны завод па вытворчасці дронаў у Мінску7

СК апублікаваў відэазапіс падзення беспілотніка ў Мінску. На абломках паказалі ўкраінскія надпісы45

Арыштавалі экс-начальніка ДАІ Партызанскага раёна Мінска1

«Ніхто не мае права забараніць мне абняць дзіця». Мінчанка здзівілася строгім правілам у дзіцячым летніку5

АМАП затрымлівае мінчукоў на месцы падзення беспілотніка ў двары на Матусевіча26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні9

Беспілотнік, які ўпаў у Мінску, прыляцеў з боку Барысава — шматлікія сведчанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць