Грамадства99

Колькасць ВІЧ-інфікаваных у Беларусі працягвае расці

Па выніках 2016 года паказчык захворвання ВІЧ-інфекцыяй у Беларусі склаў 25,2 выпадку на 100 тысяч насельніцтва, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

У 2015 годзе ўпершыню выяўленых выпадкаў ВІЧ было 24,3 на 100 тыс. чалавек.

Адзначаецца, што па-ранейшаму ў рэспубліцы ў асноўным пераважае палавы шлях перадачы ВІЧ — 72,8% выпадкаў. У эпідэмічны працэс часцей уцягваюцца мужчыны — іх доля сярод тых, хто захварэў, склала 62,3%, жанчын — 37,7%.

Часцей за ўсё ВІЧ-інфекцыя выяўляецца ва ўзроставай групе 40 і больш гадоў — крыху больш за траціну выпадкаў, другой па значнасці з'яўляецца ўзроставая група 30—34 гады — чвэрць выяўленых выпадкаў. Ва ўзроставай групе 35—39 гадоў частата выяўлення ВІЧ склала каля 20%, сярод асоб ад 25 да 29 гадоў — 14,7%, ад 20 да 24 гадоў — 5,8%.

Самыя нізкія значэнні — 0,9% — адзначаюцца ва ўзроставай групе ад 15 да 19 гадоў і сярод дзяцей да 14 гадоў.

Як раней паведамляў БелаПАН, медыкі канстатуюць, што ў Беларусі сёння толькі 45% ВІЧ-інфікаваных ведаюць аб сваім статусе, а з больш чым 17 тысяч носьбітаў віруса, зарэгістраваных у арганізацыях аховы здароўя, тэрапію атрымліваюць толькі 48%.

Пры гэтым у рэспубліцы працуе 48 ананімных пунктаў прафілактыкі ВІЧ/СНІД, куды любы жадаючы можа звярнуцца па дапамогу і прайсці тэставанне. З іх 32 пункты — для наркаспажыўцоў. Усе ВІЧ-пазітыўныя пацыенты, калі ў іх ёсць паказанні да прызначэння спецыфічнага лячэння, бясплатна атрымліваюць лекі для антырэтравіруснай тэрапіі. Медыкі падкрэсліваюць, што, своечасова пачаўшы антырэтравірусную тэрапію і прытрымліваючыся ўсіх указанняў урача, людзі, якія жывуць з ВІЧ, могуць пражыць доўгае і паўнавартаснае жыццё.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць