Улада1111

Лукашэнка зацвердзіў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады

Аляксандр Лукашэнка 15 снежня зацвердзіў праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016—2020 гады, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Праграма падрыхтаваная ўрадам на базе асноўных палажэнняў, ухваленых раней пятым Усебеларускім народным сходам, які адбыўся 22—23 чэрвеня 2016 года.

У дакуменце даецца ацэнка развіцця нацыянальнай эканомікі ў 2011—2015 гадах, сфармуляваныя мэты, задачы, прыярытэты і чаканыя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2016—2020 гадах.

Нароўні з захаваннем пераемнасці курсу і базавых асноў беларускай мадэлі развіцця вызначаныя новыя інструменты і механізмы рэалізацыі эканамічнай палітыкі.

«Павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягнення інвестыцый і інавацыйнага развіцця вызначана праграмай як галоўная мэта развіцця Беларусі. Для яе дасягнення ўстаноўленыя актуальныя пры існуючых глабальных тэндэнцыях прыярытэты, на рэалізацыі якіх будуць сканцэнтраваныя ўсе ўнутраныя і знешнія рэсурсы, скіраваная работа ўсёй вертыкалі ўлады», — гаворыцца ў паведамленні.

Сярод гэтых прыярытэтаў: інвестыцыі — як крыніца тэхналагічнага абнаўлення базавых і фарміравання новых інавацыйных галін эканомікі; эфектыўная занятасць на новых працоўных месцах з высокай прадукцыйнасцю — як сродак выкарыстання працоўнага патэнцыялу і сацыяльнай стабільнасці; экспарт — як галоўная кропка прыкладання намаганняў для збалансаванага эканамічнага развіцця.

Асновай росту канкурэнтаздольнасці будзе інавацыйнае развіццё, фінансавае аздараўленне рэальнага сектара эканомікі, зніжэнне ўсіх відаў выдаткаў, павышэнне ўкладу малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Гэта непасрэдна звязана з прыярытэтамі пяцігодкі «Інфарматызацыя» і «Моладзь».

Інфарматызацыя ўнясе сістэмны ўклад у развіццё высокатэхналагічнага сектара эканомікі, пераход да лічбавай эканомікі, фарміраванне спрыяльнага інстытуцыйнага і бізнес-асяроддзя.

«Менавіта маладое пакаленне заклікана адыграць вырашальную ролю ў пераходзе нашай краіны ад індустрыяльнага да інавацыйнага шляху развіцця, эканомікі ведаў. Таму праграмай прадугледжваецца комплекснае пашырэнне мер падтрымкі моладзі», — адзначаецца ў паведамленні.

У дакуменце таксама змяшчаюцца канкрэтныя галіновыя задачы, пры гэтым акцэнт зроблены на паскораным фарміраванні новых высокатэхналагічных сектараў эканомікі.

Акрамя таго, задаецца вектар развіцця рэгіёнаў, падкрэсліваецца ўзрастанне іх ролі праз фарміраванне цэнтраў росту. Раскрываюцца меры інвестыцыйнай, інавацыйнай, бюджэтна-падатковай, грашова-крэдытнай і знешнеэканамічнай палітыкі.

Захоўваецца сацыяльная накіраванасць эканамічнай палітыкі. Для грамадзян забяспечваюцца даступнасць паслуг аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры і спорту незалежна ад месца іх пражывання. Узмоцніцца адраснасць і мэтавы характар дзяржаўнай падтрымкі.

Будуць зробленыя захады і па стрымліванні кошту квадратнага метра жылля, які ў 2020 годзе павінен адпавядаць сярэдняй заработнай плаце па краіне.

Павышэнне сацыяльнай абароненасці работнікаў плануецца забяспечыць за кошт штогадовага ўстанаўлення памеру мінімальнай заработнай платы на ўзроўні мінімальнага спажывецкага бюджэту ў сярэднім на аднаго члена сям`і з чатырох чалавек.

Акрамя таго, вызначаныя новыя інструменты і механізмы рэалізацыі эканамічнай палітыкі. Сярод іх — разняволенне дзелавой ініцыятывы, удасканаленне адносін уласнасці, кантрольнай дзейнасці і стварэнне рэальных умоў па паляпшэнні вядзення бізнесу.

Адзначаецца, што з мэтай выканання пастаўленых праграмай задач урадам будзе распрацаваны комплекс мер па яе рэалізацыі, які ахоплівае ўсе напрамкі эканамічнай і сацыяльнай палітыкі. Рэалізацыя запланаваных мерапрыемстваў павінна забяспечыць структурнае ўдасканаленне і павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, устойлівы эканамічны рост на збалансаванай аснове.

У прыватнасці, тэмп росту валавога ўнутранага прадукту за пяцігоддзе прагназуецца ў дыяпазоне 112,1—115%. Гэта больш як удвая вышэй у параўнанні з мінулай пяцігодкай (105,9%). Інфляцыя як паказчык унутранай збалансаванасці да канца пяцігодкі не перавысіць 5%, паказчык знешняй збалансаванасці — сальда знешняга гандлю — пачынаючы з 2017 года прагназуецца ўстойліва станоўчым.

Адначасова рост рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва ў 2020 годзе у адносінах да 2015 года складзе 109,5—111,6%.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве39

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў, Азараў, Луцкіна… Сталі вядомыя 174 прозвішчы асоб, якія паспрабуюць трапіць у Каардынацыйную раду28

Аднаго з узорных работнікаў Мазырскага НПЗ асудзілі па справе Гаюна1

У Германіі мужчын прызыўнога ўзросту абавязалі ўзгадняць з Бундэсверам працяглы выезд за мяжу3

«Веславаць не трэба, але эмоцый не менш». Як выглядае прагулка па пойменных дубровах Прыпяці3

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве39

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць