Грамадства

Белчыгунка ад 11 снежня ўводзіць новы графік руху цягнікоў

Беларуская чыгунка ад 11 снежня ўводзіць новы графік руху цягнікоў на 2016-2017 гады.

Як паведамляе прэс-служба Белчыгункі, у гэтым графіку ёсць 36 пар цягнікоў гарадскіх лініяў па маршрутах Мінск-Беларусь, Мінск-Рудзенск і Мінск-Смалявічы. У рэгіянальных зносінах будзе 21 пара цягнікоў бізнэс-класа і 340 пар цягнікоў эканомкласа. У міжрэгіянальных зносінах прадугледжана курсіраванне 42 пар цягнікоў, у тым ліку 4 цягнікі эканомкласа пераведзеныя ў катэгорыю бізнэс-класа.

Цяпер Белчыгунка працуе над тым, каб зрабіць хуткімі і камфортнымі паездкі паміж сталіцай і абласнымі цэнтрамі, а таксама паміж буйнымі гарадамі краіны. Напрыклад, па маршруце Гомель-Магілёў будзе хадзіць цягнік бізнэс-класа №720/719, які заменіць цягнік эканомкласа №654/653. Запусцяць і камфартабельныя дызель-цягнікі на маршруце Віцебск-Магілёў — будзе прызначаны цягнік бізнэс-класа №705/706, маршрут якога падоўжаць да Полацка.

На кірунку Мінск-Гомель на сталай аснове прадугледжана курсіраванне цягніка бізнэс-класа №716/715. Таксама тут пусцяць новы цягнік №717/718 Гомель-Мінск па пятніцах і нядзелях, па перадвыходных і перадсвяточных днях. Апроч таго, з 11 снежня электрацягнікі міжрэгіянальных ліній бізнэс-класа №707/708 Гомель-Мінск і №710/709 Мінск-Гомель будуць хадзіць па пятніцах, выходных, перадсвяточных і святочных днях падвоеным саставам (14 вагонаў).

У міжнародных зносінах прадугледжанае курсіраванне 56 пар цягнікоў, 36 з іх — фармавання Белчыгункі. Захаваюцца дзеючыя маршруты да Чарнаморскага ўзбярэжжа. Вызначаныя і цягнікі ў зносінах з Расіяй — №50/49 Брэст-Санкт-Пецярбург, №78/77 Гродна-Масква, №132/131 Брэст-Масква. Гэтыя цягнікі будуць хадзіць штодня з 22 снежня па 9 студзеня, з 23 сакавіка па 3 красавіка, з 27 красавіка па 10 траўня, з 1 чэрвеня па 31 жніўня, з 26 кастрычніка па 8 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў6

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА4

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць