Улада88

Беларусь атрымала ад Расіі яшчэ чатыры вучэбна-баявыя самалёты Як-130

23 лістапада ў Лідзе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды атрымання лётчыкамі і тэхнікамі 116-й гвардзейскай штурмавой авіацыйнай базы чатырох новых вучэбна-баявых самалётаў Як-130.Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт Мінабароны Беларусі.

Гэта апошнія чатыры Як-130, якія Беларусь замовіла расійскай карпарацыі «Іркут». Такім чынам, усяго беларускія ВПС атрымалі 8 машын Як-130.

Фота: Максім Маліноўскі, onliner.by

Як-130, як піша сайт беларускага абароннага ведамства, адзіны ў свеце вучэбны самалёт, у якім аэрадынамічная кампаноўка і лётна-тэхнічныя характэрыстыкі дагукавога палёту аналагічныя сучаснаму рэактыўнаму знішчальніку. Машына, паводле Мінабароны, дазваляе весці падрыхтоўку лётчыкаў для эксплуатацыі перспектыўных самалётаў апошняга 5-га пакалення. Пакуль што адзіная краіна вырабляе і мае на ўзбраенні самалёты пятага пакалення — гэта амерыканскія знішчальнікі F-22 і F-35.

Беларусь раней выкарыстоўвала для падрыхтоўкі пілотаў чэшскія самалёты L-39, вытворчасць якіх пачалася яшчэ ў 1968 годзе. Лічыцца, што значна больш сучасныя Як-130 будуць лепш падыходзіць для навучання лётчыкаў XXI стагоддзя. Плюс пры патрэбе Як-130 можа ўзяць на борт да 3000 кг рознага авіяцыйнага стралковага, ракетнага і бомбавага ўзбраення.

Як-130 быў распрацаваны расійскімі інжынерамі ў супрацоўніцтве з італьянскай кампаніяй Aermacchi, аднак на завяршальным этапе распрацоўкі італьянцы выйшлі з партнёрства. Aermacchi атрымала ўсю канструктарскую і тэхнічную дакументацыю на планёр самалёта і зрабіла на гэтай базе сваю ўласную машыну для трэніроўкі лётчыкаў — M-346.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць