Меркаванні2626

Жыцьцё — не пракрустава ахвяра

Праз усе выказваньні П. Севярынца праходзіць адна ідэя: выратаваньне Беларусі - ва ўсеагульным звароце да хрысьціянскіх ідэалаў. Але няма і быць ня можа ані рэлігіі, ані тэорыі, якая б зьмясьціла ў сабе ўсё жыцьцё.

Не памылюся, калі скажу, што лідэр «Маладога фронту» Павел Севярынец за кароткі час стаўся адной з самых адметных постацяў у жыцці сучаснай Беларусі. Гатоўнасць ісці да канца ў адстойванні сваіх ідэалаў, бескампраміснасць, да таго ж, немалы літаратурны талент? — усё гэта не можа не выклікаць павагу.

Тое, што такога чалавека раз‑пораз кідаюць за краты, красамоўна сведчыць аб характары рэжыму, які пануе ў краіне. Гвалт замест дыскусіі — традыцыя любой дэспатыі.

А спрачацца ёсць аб чым. Нават калі ты з кімсь па той самы бок барыкады.

Справа ў тым, што праз усе тэксты, інтэрв’ю і выказванні Севярынца «чырвонай ніткай» праходзіць адна ідэя — выратаванне Беларусі ва ўсеагульным звароце да хрысціянскіх ідэалаў. Бяда ж у тым, што ўсякі ідэал — як лінія далягляду. Колькі ні йдзі, усё роўна не дасягнеш…

Хрысціянства — не больш і не менш як адна з вялікіх рэлігій. А няма і быць не можа ані рэлігіі, ані тэорыі, якая б змясціла ў сабе ўсё жыццё. Жыццё заўсёды будзе шырэйшым, і прыхільнікі любой сістэмы рана ці позна вымушаны станавіцца на шлях Пракруста. Толькі жыццё — не пракрустава ахвяра, яно само каго заўгодна «падкароціць».

Ёсць такі страйк — «італьянскі». Людзі прыходзяць на свае рабочыя месцы, але ў вытворчым працэсе прытрымліваюцца літаральна кожнага пункту інструкцыі і правілаў тэхнікі бяспекі. І праца спыняецца, бо нават самыя разумныя правілы не могуць прадугледзець усё.

Тое ж і з хрысціянскімі «інструкцыямі». Яны высакародныя, але жыццё пастаянна змушае да іх парушэння.

«Шануй бацьку і маці». Нядаўна ўся Літва здрыганулася ад нечуванага злачынства — маці сваімі рукамі задушыла дваіх уласных дзяцей. Як могуць такую маці любіць тыя дзеці, што засталіся жывымі? Як шанаваць бацьку дачцы таго аўстрыяка, якую ён сем гадоў трымаў у сутарэнні і гвалціў? «Не крадзі». А як не красці ў калгасе, калі ў цябе ўсё адабрана? Як без гэтага выжыць? «Не забівай». Ці пра гэта гавораць вайсковыя капеланы сваім жаўнерам перад бітвай? (Увогуле — ці не вяршыня абсурду, калі святар просіць Бога дапамагчы парушаць Ягоны асноўны запавет!) «Сем разоў па сем прабач». То мо не трэба шукаць забойцаў Ганчара і Захаранкі? Аб’явім — мы вам усё прабачылі, жывіце спакойна! І за ГУЛАГ, і за Курапаты прабачым? Не атрымліваецца? Але ў Святым Пісанні нідзе не сказана — у пэўных выпадках дазваляецца і забіваць, і красці, і помсціць. Там адназначнае НЕ.

Было ўжо ўсё, было. Спрэс хрысціянская Еўропа, дзе каралі і імператары гэтаксама баяліся алучэння ад царквы, як потым сакратары абкамаў — партбілет пакласці. Але ўсе войны — ад Стогадовай да Першай сусветнай былі паміж хрысціянамі.

І цяпер — у самай хрысціянскай краіне Еўропы судзяцца два шчырыя каталікі, два прэзідэнты, два смяротныя ворагі, два Лехі — Валэнса і Качыньскі. І генерала Ярузэльскага судзяць. І ніхто й не заікаецца аб прабачэнні.

Немагчыма рабіць штось канкрэтнае і застацца ідэальным. І «святы старац», выцягнуты з пячоры і пасаджаны ў крэсла прэзідэнта, быў бы не лепшым за іншых кіраўнікоў.

Усе мы ходзім па грэшнай зямлі. І калі позірк скіраваны толькі ўгару, так лёгка наступіць на граблі…

Алег Аблажэй, газэта Свабода

Каментары26

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка едзе ў КНДР20

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення1

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць