Грамадства

Шэнген пашырыўся ў Менску

Пасольства Вугоршчыны пачало выдачу шэнгенскіх віз грамадзянам Беларусі

Пасольства Венгрыі ў Мінску пачало выдачу шэнгенскіх віз беларускім грамадзянам, якія жадаюць наведаць гэтую краіну. Урачыстая цырымонія ўручэння трох першых пашпартоў з візамі адбылася ў пасольстве 27 чэрвеня.

Аб парадку прыёму і выдачы дакументаў паведаміў журналістам намеснік кіраўніка венгерскай дыпламатычнай місіі — консул Ласла Дароцы.

Паводле яго слоў, дакументы прымаюцца без папярэдняга запісу па панядзелках, аўторках і чацвяргах: з 9.00 да 12.00 — ад індывідуальных наведвальнікаў, з 14.00 да 16.00 — ад турыстычных фірм і грамадзян, якія падаюць дакументы на атрыманне доўгатэрміновай візы. Выдача пашпартоў з гатовымі візамі праводзіцца ў гэтыя ж дні з 16.00 да 16.30.

Разліковы тэрмін афармлення любой візы складае два тыдні.

Паводле слоў Л.Дароцы, сёлета для афармлення віз для турыстычных груп пасольствам акрэдытаваныя чатыры турфірмы, якія «перанялі эстафету ад Варшавы». Цікавасць да атрымання акрэдытацыі праяўляюць і іншыя тураператары. «Мы гатовы пашырыць пералік акрэдытаваных турфірм, але, хутчэй за ўсё, зробім гэта ў будучым годзе», — дадаў консул.

«Мы не гатовы працаваць з турфірмамі, якія ставяць мэтай сваёй працы толькі атрыманне віз, — падкрэсліў пасол Венгрыі ў Беларусі Ферэнц Контра. — Мы хочам працаваць з такімі, якія маюць кантакты ў Венгрыі, арганізуюць туры і гарантуюць сваім кліентам дастаўку і вяртанне».

У дачыненні да перспектывы пераходу пасольства Венгрыі на выдачу біяметрычных віз дыпламаты паведамілі, што падрыхтоўка да гэтага вядзецца, але, згодна з наяўнай інфармацыяй, пераход можа адбыцца не раней чым у 2010 годзе.

Ірына Сазановіч, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць16

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

У Рагачоўскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак — ён праваліўся пад лёд

Фядута: Мая павага да Змітра Дашкевіча павышалася тры разы. І цяпер — ізноў5

Як пагроза з боку Расіі зрабіла Германію вядучай вайсковай сілай Еўропы7

У Тэль-Авіве ў выніку абстрэлу загінуў 52‑гадовы ўраджэнец Віцебска

У Маскве на гіганцкі тэрмін асудзілі маладога беларуса — за падпал лакаматыва яму заплацілі ўсяго $26

Як Брэстчына з «ахвяры індустрыялізацыі» ператварылася ў прамысловага лідара краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць16

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць