Здарэнні1212

Стала вядома, што знайшлі пры ператрусе кватэры беларускага наркабарона

У Мінскім гарадскім судзе доўжацца спрэчкі па «справе сямнаццаці», галоўным фігурантам якой з'яўляецца 31-гадовы мінчанін Канстанцін Вілюга. Менавіта ён, паводле версіі следства, арганізаваў міжнародную злачынную групу па продажы наркотыкаў у Беларусі і Расіі. Анлайн-крама называлася LegalMinsk. Пракурор Алег Буйлянкоў зачытаў, што было знойдзенае пры ператрусе кватэры Вілюгі, паведамляе БелаПАН.

Канстанцін Вілюга быў затрыманы 4 лістапада 2014 года. З таго часу знаходзіцца пад вартай. Пры затрыманні пагражаў падключыць уплывовых знаёмых. «У яго і мільёны долараў былі, і сувязі, — адзначаў у інтэрв'ю БелаПАН начальнік ГУБАЗіК МУС Мікалай Карпянкоў. — Мы не можам сказаць, як ён уздзейнічаў, але гэта быў такі вялікі націск, што сітуацыя дайшла да кіраўніка дзяржавы».

У дзень затрымання прайшоў ператрус у кватэры галоўнага фігуранта. Як адзначыў дзяржабвінаваўца, аператыўнікі выявілі дзясяткі сім-карт і пластыкавых картак, а таксама чамадан, у якім ляжалі грошы — 125 тыс. расійскіх рублёў і 58 тыс. долараў.

Акрамя таго, у кватэры была машынка для падліку банкнот, тры радыёстанцыі, дыскі, на якіх захаваліся запісы скайп-канферэнцый з іншымі ўдзельнікамі наркатычнага рынку Беларусі, у прыватнасці прадстаўнікамі крамы «Космас». Іх называюць асноўнымі канкурэнтамі Вілюгі. Размовы, як адзначыў пракурор Буйлянкоў, тычыліся падзелу рынку па продажы спайсаў, а таксама аптовых і рознічных цэн на курыльныя сумесі і псіхатропы.

У кватэры Вілюгі была выяўленая копія адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Аліны Церагеры, якая таксама праходзіць абвінавачанай па «справе сямнаццаці». Згодна з версіяй следства, яна ўзначальвала «бізнес» Вілюгі ў Мінску.

У судзе прагучала, што Церагеру неаднаразова затрымлівалі за продаж спайсаў, але адпускалі на свабоду, бо выяўленыя ў яе сумесі былі на той момант легальнымі.

Летам 2014 года ў яе ў кватэры была знойдзеная буйная партыя забароненых рэчываў. З таго часу дзяўчына знаходзіцца пад вартай.

Вілюга, як і большасць падсудных, сваю віну не прызнае. Яны яшчэ выступяць з апошнім словам.

Пакуль дзяржабвінаваўца працягвае свой выступ у спрэчках. Яго прамова займае прыблізна 200 старонак.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала перайменаванне капейкі ў шаг14

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў37

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць