Гісторыя6363

Беларускі падручнік гісторыі дагэтуль адмаўляе расстрэлы ў Катыні

Падручнік ад 2012 года не абвязковы, але дапушчаны Міністэрствам адукацыі. 

Школьнікам ілгуць пра адну з самых ганебных старонак гісторыі ХХ ст.

Расстрэл ваеннапалонных — гэта ваеннае злачынства. Забойства 22 тысяч польскіх афіцэраў у 1940 годзе было сапраўднай катастрофай для Польшчы. Загінула нацыянальная эліта. Гэтая трагедыя кранае і беларусаў: сярод ахвяраў былі сотні выхадцаў з Заходняй Беларусі, розных нацыянальнасцей. 

Як сведчаць дакументы, загад на знішчэнне сыходзіў ад Сталіна і ягонага найбліжэйшага атачэння. Гэта была частка палітыкі па фізічным вынішчэнні нацыянальных эліт захопленых краін.

Расія перадала Польшчы сем дзясяткаў тамоў крымінальных спраў, каля мільёна старонак дакументаў. За савецкае злачынства прабачэння прасіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, а Дума ў 2010 годзе прыняла спецыяльную заяву, у якой усклала віну за злачынства на Сталіна.

Але аўтар беларускага падручніка па гісторыі для 11 класа, прафесар Яўген Новік, працягвае злачынства адмаўляць. 

«Праводзіліся шматлікія расследаванні, але і цяпер праз адсутнасць неабходных дакументальных матэрыялаў і жывых сведкаў гэтай трагедыі дакладна не вызначана, якая краіна вінаватая ў расстрэле польскіх афіцэраў», — гаворыцца ў падручніку, выдадзеным у 2009 годзе.

Ад 2012 года падручнік Новіка не абавязковы, але дапушчаны Міністэрствам адукацыі і можа выкарыстоўвацца па жаданні настаўнікаў.

Архівіст Зміцер Дрозд у сябе ў фэйсбуку назваў такую трактоўку гісторыю блюзнерствам. «Гэта нейкі змрок!» — піша Дрозд.

У цэлым падручнік апісвае гісторыю з імперска-расійскіх, а не беларускіх пазіцый. Што да фальсіфікацыі гістарычнай праўды пра Катынь, то яна здольная азмрочыць беларуска-польскія адносіны.

Каментары63

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?2

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

У Смаргонскім раёне 9‑гадовы хлопчык спаліў 450 тон саломы5

Расійская ракета «Бандэроль» заляцела ў Малдову і там выбухнула4

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?2

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць