Эканоміка22

Украіна разглядае магчымасць паставак у Беларусь нафты для перапрацоўкі на давальніцкіх умовах

Украіна разглядае магчымасць арганізацыі паставак у Беларусь нафты на давальніцкіх умовах. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер — міністр рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і ЖКГ Украіны Генадзь Зубко 10 лістапада ў Мінску на 24-м пасяджэнні міжурадавай беларуска-ўкраінскай змяшанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, перадае БелаПАН.

Паводле яго слоў, да пачатку пасяджэння на перамовах з намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам абмяркоўвалася магчымасць паставак нафты як давальніцкай сыравіны для перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах. «Светлыя нафтапрадукты не з'яўляюцца ва Украіне такім брэндам, як беларускія прадукты харчавання. Нам трэба глядзець, як брэндаваць якасць, якая сёння ёсць у беларускай прадукцыі», — дадаў Зубко.

Ён таксама паведаміў, што ўкраінскі бок бачыць значны патэнцыял у актывізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю ў транспартна-лагістычнай сферы, у прыватнасці ў грузавым рачным суднаходстве, і прапануе беларускаму боку ўдзельнічаць у арганізацыі транспартнага калідора ад Балтыйскага мора да Чорнага і Каспійскага мораў.

Яшчэ адным перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва Зубко назваў павелічэнне паставак беларускай сельгастэхнікі для фермерскіх гаспадарак з выкарыстаннем таварных крэдытаў і іншых інструментаў. Абмяркоўваецца пытанне стварэння новых сумесных зборачных вытворчасцяў на тэрыторыі Украіны. «Для нас вельмі важнае пытанне лакалізацыі той тэхнікі, якую мы набываем», — дадаў украінскі віцэ-прэм'ер.

«Нягледзячы на тыя абмежаванні, якія ў нас узнікалі падчас сумеснай дзейнасці, мы іх паспяхова вырашаем. Нягледзячы на дадатковае ліцэнзаванне і прыняцце нейкіх абмежавальных фактараў, нам сапраўды ўдалося выйсці на павелічэнне тавараабароту на 10%», — адзначыў Зубко.

Нагадаем, у лістападзе 2015 года Украіна ўвяла спецпошліну на шэраг экспартаваных Беларуссю тавараў у адказ на «дыскрымінацыйныя дзеянні» з боку Мінску. Менавіта так Кіеў тлумачыў ўвядзенне ў Беларусі санітарна-гігіенічнай экспертызы імпартаваный прадукцыі. У верасні 2016 года пасля некалькіх раўндаў двухбаковых перамоў спецпошліна была адмененая.

Каментары2

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць