Афіша66

Скрыпка Страдывары за пару мільёнаў даляраў прыбыла ў Мінск

Вядомы аўстрыйскі скрыпач і дырыжор Райнэр Хонэк прывёз з сабой у Мінск скрыпку Страдывары 1725 года вырабу, рынкавы кошт якой складае некалькі мільёнаў даляраў. 10 лістапада музыкант выступіць на гала-канцэрце салістаў Венскай оперы ў вялікай зале Палаца Рэспублікі разам з Прэзідэнцкім аркестрам РБ.

Фота: Сяргей Гапон

Валодае скрыпкай адмысловы фонд Аўстрыйскага нацыянальнага банка, які купляе першакласныя інструменты і дае іх у карыстанне музыкам найлепшых калектываў Аўстрыі. Райнэр Хонэк ужо больш за 30 гадоў з'яўляецца адной з першых скрыпак Венскага філарманічнага аркестра і Венскай оперы, выступаў як інструменталіст і дырыжор у дзясятках краін свету.

— Гэтая скрыпка называецца Chaconne, у ХІХ стагоддзі ёй валодаў вядомы аўстрыйскі скрыпач і кампазітар Ёзэф Ёахім. Паводле легенды, яе назвалі так таму, што ён вельмі любіў выконваць на ёй аднайменны твор Баха. Для мяне вялікі гонар і задавальненне граць на гэтым інструменце, — распавёў Райнэр Хонэк ужо ў Менску.

Райнэр Хонэк пачаў граць на скрыпцы Chaconne літаральна месяц таму. Да гэтага ў яго распараджэнні быў іншы інструмент Страдывары — ex-Haemmerle 1709 года вырабу. Апроч выступу ў якасці інструменталіста, Райнэр Хонэк будзе ў шэрагу твораў дырыжыраваць Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь. Ужо прайшла першая сумесная рэпетыцыя.

У гала-канцэрце таксама возьмуць удзел Ёрг Шнайдэр (тэнар) і Марта Палішот (сапрана), якія выканаюць фрагменты з аперэт «Лятучая мыш» (Штраўс), «Каралева Чардаша» (Штраўс), «Краіна ўсмешак» (Легар) і іншых твораў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Усе навіны →
Усе навіны

Знайшлі зніклага ў Каталоніі беларуса Генадзя Смаляка

Як праходзіць фестываль Tutaka на Беласточчыне3

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве23

Стала вядома, дзе і кім працягне кар'еру Крыстафер Сміт3

Жонка закаціла скандал, а ён усё адно паехаў у акопы. Гісторыя беларуса, які апынуўся на вайне праз даўгі і страх страціць жыллё14

Пасля атакі па двух складах Wildberries маглі пацярпець да 15% складскіх плошчаў кампаніі4

МАК не плануе караць кіраўніцтва ФІФА праз адмену чырвонай карткі футбалісту зборнай ЗША1

Фінал чэмпіянату свету па футболе пакажуць у мінскім кінатэатры

«Была ў Егіпце 12 разоў, там не лепш». Беларусы расказалі, як адпачываюць у айчынных санаторыях

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць