Грамадства2222

У Мінкульт падалі 10500 подпісаў за прызнанне Б-Ч-Б сцяга гістарычнай каштоўнасцю

Актывiст Змiцер Дашкевiч разам з паплечнiкамi сёння, 27 кастрычніка, аднеслi ў Мiнiстэрства культуры больш за 10 тысяч подпiсаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

Збор подпісаў праходзіў у Мінску з 19 верасня па 19 кастрычніка. Дашкевіч прыйшоў сёння з шасцю хлопцамi, якiя назбiралi асноўную колькасць подпiсаў.

«Мяркую, мы гэтым прыкладам засведчылi, што ў Беларусi можна працаваць i камунiкаваць з грамадствам. Галоўнае — мы справiлiся».

Дашкевiч прынёс сцяг у падарунак для мiнiстэрства. «Подпiсы збiралiся не раз, i Мiнкульт у адным са сваiх адказаў заявiў, што няма сцяга, якi можна прызнаць гiстарычнай каштоўнасцю. Таму мы прыкладзем сцяг да подпiсаў, нават падорым яго!», — сказаў ён.

У кабiнеце №605 Змiтра спыталi, цi гэта ён падаваў калектыўны зварот праз iнтэрнэт. Пасля станоўчага адказу супрацоўнiцы заявiлi, што адказ на лiст з электроннымi подпiсамi ўжо адпраўлены. Змiцер адказаў, што нiчога не атрымоўваў i папрасiў асобна прыняць фiзiчныя подпiсы.

«Мы зрабiлi копii подпiсаў на той выпадак, калi вы iх згубiце», — iранiзаваў Дашкевiч.

Супрацоўнiкi прапанавалi ўручную падлiчыць кожны подпic. Зміцер прапанаваў падлiчыць аркушы са зваротамi, бо на кожнай паперцы аднолькавая колькасць подпiсаў. У выніку супрацоўнiкi выдалi рэгiстрацыйную паперку i паабяцалi падлiчыць усе перададзеныя подпiсы.

Каментары22

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе3

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць