Грамадства22

Беларускія іерархі ўручылі папу Францішку пераклад яго кнігі на беларускую мову ФОТА

Кніга папы Францішка «Імя Бога — Міласэрнасць», перакладзеная на беларускую мову супрацоўнікам беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Аляксандрам Панчанкам, была прэзентаваная аўтару.

Тут і ніжэй фота: be.radiovaticana.va

19 кастрычніка ў межах агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек перадалі пантыфіку беларускую версію гэтай кнігі.

Як паведамляе беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, папа Францішак падпісаў два асобнікі кнігі. Адзін з іх будзе захоўвацца ў беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, а другі адправіцца ў Беларусь.

Ініцыятарамі перакладу гэтай кнігі на беларускую мову выступілі архімандрыт Сяргей Гаек і біскуп Алег Буткевіч, звярнуўшыся па дапамогу ў беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё.

«Ідэя, з якой да нас звярнуліся іерархі, палягала на тым, каб у кантэксце Года Міласэрнасці перакласці на беларускую мову кнігу Святога Айца пра Божую Міласэрнасць, — адзначае перакладчык Аляксандр Панчанка. — Гэтая кніга дапамагла б вернікам у Беларусі зразумець сутнасць абвешчанага ў Каталіцкім Касцёле Года Міласэрнасці і аднавіць сваё разуменне асабістых адносін з Панам Богам».

У кнізе папа Францішак у інтэрв’ю італьянскаму журналісту Андрэа Тарніелі распавядае пра жыццёвы і пастырскі досвед, закранаючы тэмы сэнсу жыцця, супакою і пакаяння, а таксама тлумачыць прычыны абвяшчэння ў Каталіцкім Касцёле Надзвычайнага Года Міласэрнасці.

Кніга «Імя Бога — Міласэрнасць» выйшла ў мінскім выдавецтве «Медысонт» накладам у 950 асобнікаў. У Мінску яе можна набыць у кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25) і пры грэка-каталіцкай парафіі Св. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, 6).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць