Грамадства1010

Памёр генерал Уладзімір Ягораў

4 кастрычніка памёр генерал-палкоўнік Уладзімір Ягораў, значны дзяржаўны дзеяч перыяду аднаўлення незалежнасці Беларусі. Было яму 76 гадоў.

Ён быў кіраўніком Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі (1994—1995) і міністрам унутраных спраў (1990—1994).

Ён нарадзіўся ў сям'і каваля ў вёсцы Рэчыца Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Пасля камсамольскай кар'еры скончыў савецкую Найвышэйшую школу КДБ. Але накіравалі яго працаваць у міліцыю. З пасады міністра ўнутраных спраў Савецкай Латвіі і з задання ў Афганістане ён вярнуўся ў Мінск у 1990-м.

Быў сапраўдным патрыётам. Любіў спяваць беларускія песні, быў добрым баяністам. У хаце да апошняга ў яго вісела «Пагоня» на ўсю сцяну. Ён на пяць гадоў перажыў сваю жонку — рэктара Універсітэта культуры Ядвігу Грыгаровіч.

Пазнаёміліся яны з ёй нечакана.

«Калі я працаваў сакратаром ЦК камсамола, да мяне паступіла справа нейкай Ядвігі Грыгаровіч, — распавядаў ён у інтэрв'ю «Камсамолцы». — Нехта з яе аднакурсніц эміграваў у Ізраіль, у той час гэта лічылася здрадай, а будучая жонка выказалася з гэтай нагоды не так. Увогуле, мне даручылі яе выклікаць і пагаварыць. Прыйшла, прыгожая такая, маладая, мы пагутарылі і рассталіся. Неўзабаве я прыехаў у Маскву, патэлефанаваў ёй і прызначыў сустрэчу».

Яны былі парай з таго пакалення і тых ідэалаў, якія ў побыце ў сталыя гады вярнуліся да беларускай мовы свайго дзяцінства.

«Дома мы размаўлялі па-беларуску. Ты ведаеш, за ўсе гады сямейнага жыцця я не памятаю, каб мы калісьці маўчалі», — распавядаў ён.

Развітанне з генералам Ягоравым адбудзецца сёння ў Клубе імя Дзяржынскага.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» далучаецца да спачуванняў сям'і і сябрам генерала.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі11

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

Швейцарыя памяняе свайго пасла ў Беларусі1

Зборная Іспаніі пасля чэмпіянату свету ўзначальвае рэйтынг ФІФА

«Ураджай шукае дом». У гомельскай кавярні задарма раздаюць кабачкі ўсім ахвотным1

Памёр легендарны англійскі футбаліст Кевін Кіган

Мяняецца праца банка даных беларусаў, якім забаронены выезд за мяжу5

«Вялікая страта для ўсёй Беларусі». Ціханоўская адгукнулася на смерць Святланы Курс2

Пажар у гродзенскай бальніцы справакаваў адзін з пацыентаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі11

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць