Музыка11

Піяніст Лявон Гурвіч упершыню за 15 год выступіць у Мінску

Славуты піяніст зь Нямеччыны, народжаны ў Менску, дае свой першы канцэрт сур’ёзны канцэрт на Радзіме.

У родным Менску Гурвіч не выступаў з 2001 году. Якраз у гэты час па сканчэньні Беларускай акадэміі музыкі ён выправіўся за мяжу і стаў сапраўднай славутасьцю ў Нямеччыне — стварыў саўндтрэк да стужкі ўладальніка «Оскара» Менахема Голана, запісаў сумесны альбом з уладальнікам «Грэмі» Фрэнкам Лонданам, зрабіў пастаноўку опэры Філіпа Гласа. Цяпер Леон зьяўляецца аўтарам больш чым 300 твораў, выступае па ўсім сьвеце, налета ў яго заплянаваны канцэрт у Carnegie Hall у Ню-Ёрку. У інтэрвію Tuzin.fm музыка з Гамбургу папрасіў лічыць ягоныя працы здабыткам беларускай культуры. У пацьверджаньне гэтаму, ён запісаў твор «Акіян у цішы» для праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2».

«Вельмі рады нарэшце пабываць у родным горадзе. Ведаю, што Менск дужа зьмяніўся за гэтыя 15 год, але веру ў тое, што публіка нашая засталася такой жа душэўнай», — зазначыў Леон з нагоды прыезду. На жаль, «Акіян у цішы» у канцэрце не прагучыць — у складзе Leon Gurvitch Project яе выканала беларуска Іна Высоцкая, а ў Менск піяніст прыедзе з амэрыканскай сьпявачкай Лаў Нюкірк. Праграма будзе прысьвечаная амэрыканскай джазавай клясыцы. У выкананьні Гурвіча і кампаніі прагучаць Гершвін, Элінгтан, Дэвіс, Брубэк.

Канцэрт пройдзе 28 верасьня ў Палацы прафсаюзаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць