Грамадства55

У Нью-Ёрку сустрэліся сябры аб'яднання «Пагоня»

Пакуль увесь свет зачаравана сочыць за навінамі з Рыа і заўзее за свае нацыянальныя каманды, у Нью-Ёрку адбываюцца хай і не такія маштабныя, але значныя лакальныя падзеі.

У мінулую суботу ў Цэнтральным парку каля 20 асноўных дзеячаў беларуска-амерыканскага аб'яднання «Пагоня» сустрэліся ў нефармальнай абстаноўцы, каб абмеркаваць планы на бліжэйшы час, а таксама пазнаёміць новапрыбыўшых у ЗША беларусаў з тым, чым займаецца арганізацыя.

«Такія сустрэчы — выдатны спосаб пазнаёміцца з суайчыннікамі і набыць новых сяброў, якія не толькі растлумачаць, як разабрацца з новым асяроддзем, але і могуць даць слушныя парады наконт патэнцыйнай працы, вучобы, ці проста падзеляцца «tips and tricks» (парадамі і рэкамендацыямі) для жыцця ў Амерыцы», — адзначыў старшыня аб'яднання Віталь Зайка.

Асноўнай тэмай стала абмеркаванне выбараў дэпутатаў палаты прадстаўнікоў Беларусь, якія маюць адбыцца неўзабаве. Пазіцыя арганізацыі ў асобе кіраўніка і ўдзельнікаў нейтральная. Усе сышліся на думцы, што гэта будзе падрыхтоўка кандыдатаў да наступных прэзідэнцкіх выбараў, а вынікі не маюць ніякага значэння, бо іх праўдзівасць і легітымнасць выклікаюць сумнеў яшчэ на этапе падрыхтоўкі. Не варта, аднак, адмаўляць, што «ёсць кандыдаты з годнай праграмай, якія пры лепшых умовах маглі б нешта памяняць і рэалізаваць». 

Таксама на сустрэчы нам удалося пагутарыць са «старажыламі» «Пагоні», якія цягам амаль чатырох гадоў з'яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі акцый і мерапрыемстваў, што праводзяцца пад эгідай аб'яднання. Марына Цітова падзялілася ўражаннямі аб нядаўнім Маршы паднявольных народаў (акцыя салідарнасці з народамі, якія аказаліся пад прыгнётам) і распавяла, што сёлета колькасць беларусаў на мерапрыемстве была рэкорднай: больш за 100 чалавек выйшлі са сцягамі на вуліцы Нью-Ёрка 17 ліпеня. У цэлым, Марына толькі пацвердзіла існуючае меркаванне, што, жывучы ў эміграцыі, усё часцей пачынаеш шанаваць культуру роднай краіны і ганарыцца сваім паходжаннем, няхай нават і даводзіцца кожны раз тлумачыць амерыканцам, дзе знаходзіцца Беларусь. Менавіта таму «традыцыйныя святы кшталту Купалля і Гукання вясны выклікаюць такі водгук сярод беларусаў у Амерыцы, якія з задавальненнем збіраюцца разам і адпраўляюцца на пошукі папараць-кветкi».

Адным з напрамкаў развіцця і працы аб'яднання ў бліжэйшыя месяцы стане якаснае асвятленне ў СМІ дзейнасці «Пагоні».

Каментары5

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць