Грамадства1111

СК: Абедзве парадзіхі з Маладзечна памерлі ад анафілактычнага шоку на прэпараты

Следчы камітэт завяршыў праверку па факце смерці 23-гадовай парадзіхі ў Маладзечне ў кастрычніку мінулага года. Акрамя таго, вядомыя заключэнні экспертаў і па іншым трагічным выпадку ў гэтай жа ўстанове — смерці 27-гадовай жанчыны адразу пасля родаў у красавіку 2016 года. Пра гэта парталу TUT.BY распавяла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Фота zazhizn.dp.ua.

Па двух фактах смерці парадзіх у Маладзечанскай радзільні праведзены даследчыя праверкі. Як адзначаюць у СК, абставіны здарэння былі ўсебакова вывучаны, улічаная іх сацыяльная значнасць.

Следчыя высветлілі, што смерць абедзвюх жанчын наступіла ў выніку анафілактычнага шоку на два розныя прэпараты.

«У першым выпадку, згодна з заключэннем судовых медыкаў, устаноўлена прычына смерці — анафілактычны шок у выніку ўвядзення кроваспыняльнага прэпарата. Следчыя таксама вывучалі механізм дзеяння дактароў і аказання дапамогі, а таксама адпаведнасць іх клінічным пратаколам. Акрамя таго, канфіскоўвалася і вывучалася ўся медыцынская дакументацыя. Апытваўся персанал, які працаваў у той дзень.

Клінічны пратакол — дакумент, што зацвярджаецца Мiнiстэрствам аховы здароўя Беларусі і ўстанаўлівае агульныя патрабаванні да аказання медыцынскай дапамогі пацыенту пры пэўным захворванні, з пэўным сіндромам або пры пэўнай клінічнай сітуацыі.

У другім выпадку меўся відэазапіс з камеры назірання за аперацыйнай, дзе праводзілася медыцынскае ўмяшанне. Гэта дапамагло следству пасекундна вывучыць, як дзейнічалі дактары, і ў прыватнасці доктар-рэаніматолаг, калі з'явіліся першыя прыкметы анафілактычнага шоку (прыкладна праз 20 секунд). У гэтым выпадку шок развіўся пасля ўвядзення антыбактэрыйнага прэпарата», — распавяла Юлія Ганчарова.

Па другім выпадку ўстаноўлена, што гэты ж антыбактэрыйны прэпарат жанчына ўжо прымала раней, і тады ніякіх скаргаў або ўскладненняў адзначана не было. Эксперты вывучылі канцэнтрацыю ўведзенага антыбактэрыйнага прэпарата (для даследавання на магчымае перавышэнне) і ўстанавілі, што нормы перавышаныя не былі.

Анафілактычны шок — алергічная рэакцыя неадкладнага тыпу, якая характарызуецца рэзка падвышанай адчувальнасцю арганізма, што развіваецца пры паўторным увядзенні алергена. Адно з найбольш небяспечных ускладненняў лекавай алергіі, якое ў 10-20% выпадкаў прыводзіць да смерці. Хуткасць узнікнення анафілактычнага шоку — ад некалькіх секунд ці хвілін да 5 гадзін ад пачатку кантакту з алергенам, прыводзіць дадзеныя медыкаў Вікіпедыя.

Устаноўлена, што якасць і тэрміны прыдатнасці прэпаратаў, а таксама механізм іх выкарыстання адпавядаў патрабаванням. Абодва прэпарата ў краіне дапушчаныя і шырока выкарыстоўваюцца ў медыцынскай практыцы.

Да правядзення даследчых праверак прыцягвалі яшчэ і іншых дактароў-практыкаў з багатым досведам.

«У абодвух выпадках праводзіліся праверкі на наяўнасць у дзеяннях медыкаў прыкмет злачынства, прадугледжанага арт. 162 Крымінальнага кодэкса Беларусі («Неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам»).

Пасля ўсебаковага вывучэння абставінаў трагедый вынесена рашэнне адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы», — падагульніла Юлія Ганчарова.

Вядома, што падчас першага і другога выпадкаў з парадзіхамі працавалі дзве розныя медыцынскія брыгады.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць