Культура77

Нашы птэразаўры яшчэ вылупяцца

Кнігу «Цмокі лятуць на нераст» Марыі Мартысевіч варта было выдаць ужо дзеля аднаго эсэ «Мужчыны, якіх мы выбіраем».

Кнігу «Цмокі лятуць на нераст» варта было выдаць ужо дзеля аднаго эсэ «Мужчыны, якіх мы выбіраем».

Гэты кароткі твор прысьвечаны тэме беларускіх мужчын-няўдачнікаў: «Няўдачнік™ — унівэрсальная карма любога мужчыны, на якім стаіць акцыз Belarus». «Мяне ўсё жыцьцё цягне да няўдачнікаў, — піша Марыя Мартысевіч. — Фрайдысцкая лёгіка беларусак усіх пакаленьняў магла б быць прапісаная на тутэйшых валянцінках наступным чынам: «Мне цябе шкада, таму я цябе кахаю».

«Апошнія 200 гадоў паказалі: Беларусь — немагчымая місія, — піша Мартысевіч, і дадае: — І тым больш захапляюць героі, якія, нягледзячы ні на што, вераць і паўстаюць… каб прайграць, і паміраюць прайграўшы». У гэтым ёсьць нешта самурайскае, нешта глыбока экзыстэнцыйнае ў разуменьні, ўласьцівым самым выбітным нашым аўтарам.

Спадарыня Мартысевіч прыводзіць кароткую гісторыю «беларускага лузэрства» — ад пэрсанажаў Паўлюка Багрыма й Францішка Багушэвіча да Кастуся Каліноўскага і аж да нядаўніх дзён. «Няўдачнік — гэта ўвогуле скразны герой беларускай соцыякультурнай прасторы», — мяркуе шаноўны аўтар. «Кажуць, што гісторыя пішацца пераможцамі. Гісторыя Беларусі — выключэньне, бо яна пісалася няўдачнікамі™».

Аўтарка зьвяртае ўвагу на тое, што ўся гэтая гісторыя няўдачаў выкладаецца ў школах. Хлопчыкі «вычытваюць сваю паразу ў школьных хрэстаматыях і прымаюць як дадзенае». Паводле Марыі Мартысевіч, «яны ўсмоктваюць гэта са сваім першым партвэйнам на задворках школы: беларус — няўдачнік™».

Але «ў гэтай творчай недаробленасьці, у гэтай нацыяўтваральнай занядбанасьці формы й зьместу тоіцца нейкая сарамяжлівая сэксуальнасьць», — лічыць яна.

Мартысевіч разглядае тэму няўдачнікаў з пазыцыяў гендэрных, і як часам заносіць у «сьцёб», і вось яна ўжо разглядае як «гендэрнае» цалкам сацыяльнае, але клясавае слова «мужык» (г. зн. селянін) у вершы «Бо я мужык, дурны мужык» Янкі Купалы. Праўда, сьцёб сканчаецца хутка, і яна ўжо ўсур'ёз разглядае як няўдачнікаў пэўных сучасных змагароў-мужчынаў. Тым часам, яна захапляецца дзеячамі-жанчынамі кшталту Іны Кулей.

Не, гэта не дзявочыя развагі накшталт «усе мужыкі — казлы» і не эпатаж. Пад тэкстам стаіць пэўная дата — 25 сакавіка 2006 году, і адчуваецца, што аўтарка была там. Чытаючы «Мужчыны, якіх мы выбіраем», часам узьнікае мімалётнае ўражаньне, што гэта гаворыць, напрыклад, Сяргей Дубавец — толькі жаночымі вуснамі.

У першай кнізе Мартысевіч шмат Фройда і адначасова шмат Бога — чыё існаваньне аўтарка, відавочна, прызнае, але не ва ўсім зь ім згаджаецца. Шмат любові да беларускай прыроды, беларускай гісторыі — Браніслава Тарашкевіча, напрыклад, і беларускай сымболікі, уласна, мяккага знаку. Ну а Barbara Radziwil’s Livejournal увойдзе ў скарбонку беларускай паэзіі XXI стагодзьдзя:

    …І аўтабан, зіхоткі ад імжы,
    заблытвае дзясяткам вострых брамак.
    — Прабачце, як даехаць да мяжы?
    — Зьезд на Галгофу. Гродзенскі напрамак.

    — Dzień dobry,
    rajska straż graniczna.
    Proszę państwa o przygotowanie paszportów
    i otworzenie ich na zdjęciach.

    — Мамачка, а чаму
    яны кажуць «Дзень добры»?
    Зараз жа цёмна і ноч.
    — А ў іх, дачушка, заўсёды,
    бы ўдзень, сьветла.

Так заканчваецца гэты фантасмагарычны твор, у якім сучасныя ўяўленьні пераплеценыя зь мінуўшчынай, — дзёньнік датаваны 1542—1551 гадамі.

«Цмокі лятуць на нераст» — кніга жанчыны, але не «літаратура для жанчын». Творы мяжуюць з папулярнай літаратурай, але гэта зусім не «папса». Гэта кніга для тых, хто мае адукацыйны багаж, кніга глыбока палітычная. Нельга зьвезьці з сабой краіну, яе лясы і азёры, гаворыць аўтарка ў вершы, аднайменным з назвай кнігі, як нельга правезьці ў багажы цмока, але з правезеных кантрабандай яек ў свой час вылупяцца новыя цмокі, палятуць на нераст, і «будзь пільны, трымай паходні, калі прызямліцца твой».

Антон Тарас

Мартысевіч Марыя. Цмокі лятуць на нераст. — Менск: Логвінаў, 2008.

Каментары7

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

У Беларусі здымаюць свой серыял пра пацаноў3

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць