Эканоміка55

Сын былога віцэ-прэм'ера і саўладальніка «Кераміна» стаў другім чалавекам на МАЗе

З канца красавіка першым намеснікам гендырэктара МАЗа з'яўляецца Максім Цюцюноў. Дадзеную інфармацыю TUT.BY пацвердзілі на самім прадпрыемстве.

На гэтай пасадзе ён змяніў Валерыя Іванковіча, які больш за год таму стаў гендырэктарам «Амкадора». «Увесь гэты час месца заставалася вакантным, быў толькі в.а. [першага намесніка гендырэктара]», - сказалі ў прыёмнай Цюцюнова.

38-гадовы Максім Цюцюноў — сын былога віцэ-прэм'ера і гендырэктара «Кераміна» Анатоля Цюцюнова.

Яго бацька прапрацаваў на «Кераміне» больш за 40 гадоў, прайшоўшы шлях ад інжынера па аўтаматызацыі да кіраўніка і асноўнага акцыянера. «Я з дзяцінства ведаў усё пра праблемы- радасці прадпрыемства, рос сярод людзей, якія працавалі тут. Будучы студэнтам юрфака БДУ і вывучаючы гаспадарчае права, вырашыў паспрабаваць свае сілы ў юрыдычным аддзеле. Год працаваў без заробку — проста даказваў, што магу прыносіць карысць. Даказаў. Невядомага ў прававой рабоце амаль не засталося, хацелася больш удзельнічаць у працы прадпрыемства, і я заняўся тэхнічнай рэканструкцыяй. Улічваючы аб'ёмы продажаў на экспарт, неабходнасць канкураваць з заходнімі прадпрыемствамі, прыйшлося спасцігнуць няпростую навуку кіраўнічых стандартаў, развіцця таварнай праграмы, кіравання персаналам. Прадпрыемству спатрэбіліся рэформы — і яны адбыліся. У выніку па дасягнутым стандартам у сферы продажаў мы, як прынята сціпла казаць, сталі не самым горшым прадпрыемствам краіны», - распавядаў Цюцюноў-малодшы ў інтэрв'ю газеце «Мінскі кур'ер».

Максім Цюцюноў паступова дарос да першага намесніка гендырэктара «Кераміна», стаў дэпутатам Мінгарсавета, скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі. У снежні 2011 года пасля шматлікіх праверак праваахоўных органаў дзяржава рэзка павялічыла сваю долю з 3% да 57%. А Цюцюновы вымушаны былі пакінуць свае пасады і распрадаць акцыі. Як казалі на заводзе, «імаверна, гэта быў кампрамісны варыянт паміж правяраючымі і Цюцюновымі».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд24

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе32

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд24

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць