Эканоміка22

Анфімаў: Праверкі, бывае, перашкаджаюць нармальна працаваць і развівацца бізнэсу

Прэзідэнту Беларусі ўнесеныя прапановы па ўпарадкаванні кантрольнай і нагляднай дзейнасці ў краіне, паведаміў у інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ вечарам 12 чэрвеня старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў.

«Яны падрыхтаваныя. У іх утрымліваецца шмат мер, накіраваных на ліквідацыю дублявання, скарачэння колькасці праверак, якія сёння нічым не абгрунтаваныя», — сказаў Анфімаў.

«Гэтая сістэма будзе прыведзеная ў нармальны чалавечы стан. Кантролю і нагляду ў нашай краіне будзе нададзены чалавечы твар і чалавечае аблічча», — паабяцаў ён.

У гутарцы на тэму празмерных праверачных нагрузак на бізнэс кіраўнік КДК адзначыў: «Ва ўсіх склалася меркаванне, што Камітэт дзяржаўнага кантролю самы строгі, злавесны орган, які займаецца кантрольнай дзейнасцю ў краіне. Але на нас замыкаецца ўсяго толькі 3—5% усіх тых праверак, што праводзяцца ў краіне, можа быць, нават менш».

Асноўная маса праверак, па словах Анфімава, праводзіцца кантрольнымі і нагляднымі органамі, якія ўваходзяць у склад іншых ведамстваў.

«Туды трэба глядзець, можа быць, яны сёння перашкаджаюць нармальна працаваць і развівацца бізнэсу», — сказаў Леанід Анфімаў. І дадаў: «Бывае, перашкаджаюць».

«У нас сёння людзі законапаслухмяныя. І, самае галоўнае, мы выхавалі ў людзях пачуццё няўхільнасці пакарання», — заявіў ён.

«Людзі ўсе ведаюць — калі ён пападзецца, і што за ім, я не скажу, што ў нас ужо татальны кантроль і мы татальна сочым за кожным чалавекам, але той, хто сёння займаецца бізнэсам, і праз магчымасці фінансавай разведкі я магу адсачыць, што там дзесьці здзейсненае няправільнае дзеянне, якое мяжуе і пераходзціць рамкі дазволенага, пераходзіць у разрад крымінальнага ўчынку, вядома, няўхільнасць пакарання будзе стоадсоткавай «, - запэўніў Анфімаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?3

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў3

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад12

Кірышскі НПЗ, на які ноччу прыляцелі ўкраінскія дроны, спыніў працу. Гэта 7% расійскай нафтаперапрацоўкі2

Расія ўдарыла авіябомбамі па Краматорску і Запарожжы, ужо 17 загінулых7

Наталля Дуліна публічна адказала на паклёп з боку другой палітзняволенай, Галіны Дзербыш12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?3

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць