Навука і тэхналогіі22

VISA прэзентавала пярсцёнак для бескантактавых плацяжоў

Кампанія Visa прэзентавала новы безнаяўны і бескантактавы спосаб аплаты з дапамогай пярсцёнка, які носіцца на пальцы.

intecracy.ua

Для аплаты пакупак трэба паднесці гаджэт, які пакуль яшчэ не атрымаў назву, да тэрмінала, які падтрымлівае функцыю бескантактавай аплаты, паведамляе intecracy.ua. Аўтарызацыя адбываецца з дапамогай убудаванага ў пярсцёнак токена — так называюцца электронныя ключы, якія выкарыстоўваюцца для бяспечнай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў.

Сувязь пярсцёнка з тэрміналам забяспечваецца ўбудаванай мікрасхемай ад кампаніі Gemalto (найбуйнейшага ў свеце вытворцы сім-карт) і антэнай, якая працуе ў стандарце высокачастотнай сувязі NFC.

Згубіўшы гаджэт, яго можна маментальна заблакаваць праз смартфон. Паколькі электронны ключ не ўтрымлівае ніякай персанальнай інфармацыі, атрымаць доступ да рахунку пасля блакавання не змогуць ні рабаўнікі, ні людзі, якія знайшлі пярсцёнак.

Сам пярсцёнак цалкам зроблены з керамікі і не мае лішніх металічных дэталяў, каб не парушаць працу антэны.

З ім можна апускацца ў ваду на глыбіню да 50 м, калі ўпадзе на зямлю — таксама нястрашна, трывалы корпус гэта вытрымае.

Для тэставых выпрабаванняў было прадугледжана 20 розных памераў як на мужчынскія, так і на жаночыя пальцы.

Першыя выпрабаванні навінкі ад Visa пройдуць летам на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра. Выпрабоўваць пярсцёнкі, акрамя супрацоўнікаў і партнёраў кампаніі, будуць таксама спецыяльна адабраныя 45 маладых атлетаў з розных краін, якія будуць жыць непасрэдна ў Алімпійскай вёсцы.

Як распавялі журналісты, якія азнаёміліся з гаджэтам, ён падкупляе прастатой і мінімалізмам свайго дызайну. Ён не толькі не ўтрымлівае нічога лішняга, але і не патрабуе абсалютна ніякага догляду — яго нават не трэба зараджаць, бо ён працуе без батарэйкі.

Кантакт пярсцёнка з тэрміналам магчымы толькі, калі паказаць яго тэрміналу літарай О. Калі ж размясціць пярсцёнак пад вуглом, паказаўшы абадок, то тэрмінал папросту не счытае чып у пярсцёнку.

У Visa пакуль нічога не кажуць пра магчымы выхад пярсцёнка на рынак.

Гаджэты для бескантактавай аплаты з'яўляюцца ўвесь час, але пярсцёнак ад Visa з'яўляецца першым, які не патрабуе ніякага абслугоўвання, уключаючы зарадку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?11

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны26

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі8

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць