Эканоміка

Беларусь разлічвае на падрыхтоўку новай стратэгіі партнёрства з Сусветным банкам да 2017 года

Беларусь разлічвае на падрыхтоўку новай стратэгіі партнёрства з Сусветным банкам да наступнага года, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў 1 чэрвеня на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Сірылам Мюлерам.

«Мы заўсёды разглядалі банк у якасці важнага і сур'ёзнага партнёра, які мае важкія інвестыцыйныя рэсурсы, самы перадавы вопыт і веды. За 20-гадовую гісторыю нашага супрацоўніцтва Беларусь атрымала значную фінансавую падтрымку Сусветнага банка ў рамках рэалізацыі сумесных праектаў. За гэты час у развіццё важных кірункаў банкам інвеставана амаль 1,5 млрд. долараў ЗША льготных крэдытных рэсурсаў», — цытуе Кабякова прэс-служба ўрада.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што толькі за апошнія шэсць гадоў Беларусь атрымала каля 1 млрд. долараў ЗША рэсурсаў банка. Паводле яго слоў, гэта вельмі паказальныя вынікі.

Кабякоў падкрэсліў, што са свайго боку Беларусь гатова прапанаваць значны назапашаны вопыт экспертаў для канструктыўнай працы над сумеснымі праектамі і даследаваннямі. Ён выказаў упэўненасць, што ўсё гэта дазволіць падрыхтаваць да 2017 года ўзважаную і эфектыўную новую стратэгію партнёрства на найбліжэйшую перспектыву.

«У рамках выпрацаванай праграмы дзеянняў на 2016—2020 гады ўрад Рэспублікі Беларусь мае намер прытрымлівацца вызначанага курсу на забеспячэнне макраэканамічнай стабільнасці і мадэрнізацыі эканомікі. Эканамічныя пераўтварэнні ў Беларусі закрануць досыць шырокі спектр кірункаў: фарміраванне эфектыўных фінансавых рынкаў, падтрымку развіцця прыватнага сектара, ўмацаванне сістэмы сацыяльнай абароны, фарміраванне эфектыўных таварных рынкаў і рынкаў паслуг», — расказаў прэм'ер-міністр.

Кабякоў акцэнтаваў увагу, што ад Сусветнага банка Беларусь разлічвае атрымаць падтрымку ў такіх прыярытэтных кірунках, як жыллёва-камунальная і транспартная інфраструктура, развіццё лічбавай эканомікі. «Першачарговай задачай для нас становіцца рэалізацыя праектаў у сферы мадэрнізацыі сістэмы ЖКГ у мэтах забеспячэння спажыўцоў якаснымі, надзейнымі, даступнымі жыллёва-камунальнымі паслугамі», — сказаў ён.

Кабякоў адзначыў, што стратэгічна важным таксама з'яўляецца развіццё транзітнага патэнцыялу краіны. Сусветны банк ужо аказвае падтрымку ў гэтым кірунку, і Беларусь хацела б запрасіць яго да ўдзелу ў новым праекце па будаўніцтве другой узлётна-пасадачнай паласы Нацыянальнага аэрапорта.

Прэм'ер-міністр адзначыў значную ролю банка ў развіцці лічбавай эканомікі ў Беларусі. «Падпісана пагадненне па праекце мадэрнізацыі сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі. Ідзе актыўная падрыхтоўка праекта па развіцці электроннай аховы здароўя», — запэўніў Кабякоў.

Пры гэтым кіраўнік урада прапанаваў не спыняцца на гэтым і працягнуць працу ў частцы падрыхтоўкі праекта па стварэнні Нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю. Таксама ён выказаў імкненне да яшчэ больш цеснага супрацоўніцтва з Сусветным банкам.

У сваю чаргу Сірыл Мюлер адзначыў, што Сусветны банк высока ацэньвае ўзровень узаемадзеяння з Рэспублікай Беларусь. Паводле яго слоў, рэалізацыя сумесных праектаў знаходзіцца на высокім узроўні.

Сірыл Мюлер наведвае Беларусь 1—2 чэрвеня. Чакаецца, што ён сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы прапанавалі жорсткі законапраект: грамадзянства — пасля 10 гадоў на сталым ДНЖ, дэпартацыя — за два правапарушэнні63

«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі1

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі26

У Беларусі стварылі біячып для выяўлення алергіі1

Эстонскія палітыкі моцна раскрытыкавалі Зяленскага: запалохваючы краіны Балтыі, той не даб'ецца поспеху16

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?17

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць