Усяго патроху33

У Тураве прайшоў сёмы «Фэст кулікоў» ФОТАРЭПАРТАЖ

З 1999 году ў Тураве працуе адзіная ў Беларусі станцыя кальцаваньня птушак. Яна разьмешчана на ўскрайку гораду і выходзіць на вялізны поплаў, дзе штогод гняздуюцца дзясяткі тысяч пералётных птушак. Каб паказаць важнасьць гэтага месца для прыроды, тут ужо сёмы раз зладзілі «Фэст кулікоў».

Фэст птушак праводзяць грамадзкая арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і ўлады Жыткавіцкага раёну.

У адрозьненьне ад шмат якіх гарадзкіх сьвятаў, «Фэст кулікоў» цалкам прасякнуты птушынай тэматыкай.

У 2009 годзе ў цэнтры Турава ўсталявалі адзіны ў краіне помнік куліку-марадунцы. У 2011 годзе вандалы яго зламалі, прыйшлося мяняць на новы.

У дзень фэсту каля Тураўскага лугу арнітолягі назіралі за птушкамі. Сярод «бёрдўочараў» можна было сустрэць часовага паверанага ў справах ЗША Скота Роланда.

З цэнтру гораду да станцыі кальцаваньня курсавалі «маршруткі».

Так выглядае адзіная ў Беларусі станцыя кальцаваньня птушак. Спаміж шараговай забудовы яе выдзяляе толькі малюнак птушкі на плоце.

Штогод тут кальцуюць каля трох тысяч птушак. Зьвесткі пра кожную асобіну заносяць у журнал.

Кожнае кальцо — унікальнае. Па ім можна прачытаць час і месца, дзе кальцавалі птушку.

Так выглядае Тураўскі луг увесну. На 500 гектараў птушкі зьлятаюцца дзясяткамі тысяч. У 2014 годзе тут налічылі 200 тысяч птушак.

Пасткі, расстаўленыя на лузе, правяраюць кожную гадзіну. Супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтру па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама валянтэры ад АПБ падплываюць да пастак на байдарках днём і ноччу.

Павел Пінчук, дырэктар Беларускага цэнтру кальцаваньня птушак, праводзіць у Тураве да 8 месяцаў на год.

Навукоўцы абмяраюць злоўленага куліка-марадунку.

Гэты кулік быў акальцаваны ў Тураве 12 год таму. Рэдка здараецца, каб адна і тая ж птушка двойчы трапіла ў пастку.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў6

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА4

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць