Улада1717

Уладзімір Макей і Дзмітрый Кісялёў абмеркавалі працу карпункта «Россія сегодня»

Мінск, 6 красавіка. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6 красавіка сустрэўся з генеральным дырэктарам міжнароднага інфармагенцтва «Россия сегодня» Дзмітрыем Кісялёвым, які прыбыў у Мінск.

mfa.gov.by

Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, на сустрэчы абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў рамках інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы, а таксама пытанні, якія тычацца працы карпункта МІА «Россия сегодня» ў Беларусі.

Макей заявіў, што МЗС адкрытае для ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі СМІ, у тым ліку з супрацоўнікамі інфармагенцтва «Россия сегодня». У сваю чаргу Кісялёў падкрэсліў, што агенцтва зацікаўленае ў асвятленні падзей, якія адбываюцца ў Беларусі, а таксама ў супрацоўніцтве з беларускімі дзяржаўнымі органамі і СМІ «як у двухбаковым фармаце, так і ў кантэксце інтэграцыйных аб'яднанняў».

7 красавіка Дзмітрый Кісялёў возьме ўдзел у адкрыцці мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik у Мінску, фотавыставе «Інтэграцыя ў асобах», прысвечанай 20-годдзю падпісання дамовы аб утварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, і дасць прэс-канферэнцыю.

Дазвол на працу ў Беларусі карпункт МІА «Расія сёння» атрымаў у канцы 2014 года. Неўзабаве ў Мінску пачала працу беларуская рэдакцыя створанага агенцтвам навіновага праекта пад назвай Sputnik.

Міжнароднае інфармацыйнае агенцтва «Россия сегодня» створанае ў снежні 2013 года на базе інфармагенцтва РІА Новости згодна з указам прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Асноўным напрамкам дзейнасці агенцтва з'яўляецца асвятленне дзяржаўнай палітыкі Расіі і расійскага грамадскага жыцця за мяжой. Гендырэктарам новага агенцтва быў прызначаны вядучы тэлеканала «Россия 1» Дзмітрый Кісялёў, вядомы сваёй праўладнай пазіцыяй, а таксама адыёзнымі рэпартажамі, у тым ліку пра апошнія падзеі ва Украіне.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА8

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі13

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА8

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць