Здарэнні22

Бухгалтарка мінскай фірмы скрала больш за 1,7 млрд рублёў

Праверкай упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінаблвыканкама выяўленыя факты неаднаразовага завалодання грашовымі сродкамі фірмы галоўным бухгалтарам менскага прадпрыемства прыватнай формы ўласнасці.

Як паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Мінскай вобласці Кірыл Бубноў, на працягу двух гадоў 33-гадовая жанчына, маючы права электроннага подпісу плацежных даручэнняў прадпрыемства, пералічвала грошы з рахунку арганізацыі на свае асабістыя карт-рахункі за фіктыўна аказаныя паслугі.

Факты крадзяжоў бухгалтарам грашовых сродкаў былі выяўлены дырэктарам, аднак, з прычыны абяцанняў вярнуць выкрадзеныя грошы, з супрацоўніцай не былі скасаваныя працоўныя адносіны. У далейшым дырэктар асабіста кантраляваў усе плацежныя аперацыі фірмы, аднак галоўны бухгалтар працягвала свае злачынныя дзеянні. Нахабна падманваючы кіраўніка, яна друкавала ў плацежных даручэннях усе рэквізіты для пералічэння грашовых сродкаў у бюджэт у выглядзе падаткаў, аднак нумар банкаўскага рахунку наўмысна паказвала камерцыйнай фірмы, дзе сама таксама працавала бухгалтарам, куды і накіроўваліся грашовыя сродкі, якімі пасля жанчына распарадзілася па ўласным меркаванні.

Усяго, выкарыстоўваючы сваё службовае становішча ўпотай ад кіраўніцтва, яна выкрала больш за 1,7 млрд рублёў.

Са слоў службовай асобы, на здзяйсненне гэтага злачынства яе падштурхнула цяжкае матэрыяльнае становішча, а таксама нерэнтабельнасць салона прыгажосці, які ёй належаў. На яго развіццё і была выдаткаваная асноўная сума выкрадзеных грашовых сродкаў.

Па дадзеным факце пракуратура Мінскай вобласці распачала крымінальную справу па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж маёмасці ў асабліва буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Санкцыя названага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад пяці да дванаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Каментары2

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аб'явілі «экстрэмісцкай арганізацыяй» «Мемарыял»3

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць