Грамадства1111

Экс-намеснік старшыні «Белнафтахіма» памілаваны і працаўладкаваны

Былы намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Волкаў нядаўна быў датэрмінова вызвалены і ўзначаліў дырэкцыю аб'ектаў, якія будуюцца Наваполацкім нафтаперапрацоўчым заводам. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі некалькі крыніц.

Знаёмы Волкава распавёў, што той «быў памілаваны кіраўніком дзяржавы, як і некаторыя іншыя кваліфікаваныя дзяржслужачыя». Ён лічыць, што былы намеснік старшыні «Белнафтахіма» «стаў ахвярай разборак канкуруючых камерцыйных структур, на бок адной з іх сталі сілавікі».

«Калі чалавек нікога не забіваў, не гвалціў, не ўяўляе небяспекі грамадству, то ў большасці выпадкаў не трэба караць абмежаваннем волі. Калі чалавек сапраўды здзейсніў пралікі, ён павінен быць пакараны. Але ёсць маса спосабаў, не звязаных з турмой. Напрыклад, няхай ідзе і падымае стратны калгас», — сказаў суразмоўца. Таму ён называе «абсалютна правільным рашэнне прэзідэнта амніставаць кваліфікаваных спецыялістаў, якіх у нас у краіне не хапае, асабліва ў крызіс». «Хай яны не грошы [падаткаплатнікаў] праядаюць у турме, а працуюць на карысць краіны», — мяркуе крыніца.

Наваполацкі НПЗ быў заснаваны ў 2012 годзе пасля куплі «Інтэрсэрвіс» Наваполацкага завода бялкова-вітамінных канцэнтратаў (БВК). Уласнікі нафтатрэйдара Аляксандр Шакуцін і Мікалай Варабей хацелі стварыць «інавацыйную вытворчасць» па перапрацоўцы нафты і іншай вуглевадароднай сыравіны магутнасцю 1,5 млн тон у год і тэрмінал. Аднак потым планы змяніліся: ўзнікла ідэя на базе БВК пабудаваць тры-чатыры новыя прадпрыемствы, якія будуць выпускаць «высокатэхналагічныя імпартазамяшчальныя аўтакампаненты і спецтэхніку». Нядаўна, паводле інфармацыі TUT.BY, прынята рашэнне вярнуцца да стварэння буйнога нафтахімічнага прадпрыемства.

«З гэтай мэтай і быў запрошаны на працу Уладзімір Волкаў, — сказала інфармаваная крыніца. — «Інтэрсэрвіс» зараз займаецца мадэрнізацыяй Нафтабітумнага завода ў Чэрвеньскім раёне, ёсць планы па рэалізацыі яшчэ некалькіх праектаў. У прыватнасці, кітайская карпарацыя праяўляе цікавасць да стварэння сумеснага прадпрыемства ў нафтахіміі».

Нагадаем, у маі 2014 года Уладзімір Волкаў быў прысуджаны да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд палічыў экс-намесніка старшыні «Белнафтахіма» вінаватым у атрыманні хабару ў буйным памеры. Сам Волкаў не прызнаў сваю віну ў інкрымінаваных яму злачынствах.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі10

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ1

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам21

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі10

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць