Падведзеныя вынікі конкурсу на лепшы гістарычны раман. Яго ладзіла Таварыства беларускай культуры імя Францішка Скарыны г.Масквы супольна зь Беларускім ПЭН-цэнтрам. Як паведаміў старшыня журы, пісьменьнік Уладзімер Арлоў, найлепшым з выстаўленых на конкурс прызнаны раман "Цень анёла". Яго аўтары, Максім Клімковіч і Ўладзімер Сьцяпан, атрымалі ад беларусаў Масквы спэцыяльны прыз.
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары