Культура99

Богаслужбовае Эвангельле — упершыню па-беларуску ў вэрсіі РПЦ

Упершыню ў Беларусі Чатырохэвангельле надрукаванае ў форме, прызначанай для выкарыстаньня ў богаслужэньнях.

Выйшла ў сьвет новае рэлігійнае выданьне на беларускай мове. На гэты раз, упершыню ў Беларусі, Чатырохэвангельле надрукавана ў форме, прызначанай для выкарыстаньня пры богаслужэньнях. Асаблівасьцю такой формы зьяўляецца тое, што ўвесь Эвангельскі тэкст, безь ніякіх скарачэньняў ці зьменаў, падзяляецца на так званыя зачалы: часткі, якія чытаюцца на тым ці іншым богаслужэньні, у залежнасьці ад дня на працягу літургічнага году альбо ад нагоды, дзеля якой адпраўляецца богаслужэньне. Трэба адзначыць, што такая форма выданьня зручная і для тых вернікаў, якія штодзень чытаюць Эвангельле ў адпаведнасьці з царкоўным календаром.

У дадатковым разьдзеле прыведзены ўказаньні Эвангельскіх чытаньняў на працягу году і пры пэўных нагодах.

Пераклад чатырох Эвангелляў зроблены Біблійнай камісіяй Беларускай праваслаўнай царквы. Прычым, у адрозненьне ад папярэдніх выданьняў перакладаў Біблійнай камісіі, у гэтым выданьні праведзеная рэдакцыя перакладаў, асабліва значная рэдакцыя перакладу Эвангелля паводле Матфея.

Цікавымі для чытачоў стануць і прадмовы да кожнага з чатырох Дабравесьцяў. Паколькі гэтыя прадмовы прынята друкаваць толькі ў богаслужбовых выданьнях на царкоўна‑славянскай мове, дагэтуль яны не былі даступнымі шырокаму колу чытачоў. Зьмест жа прадмоў вельмі глыбокі і павучальны. І калі прадмовы да трох апошніх Эвангелляў ужо друкаваліся раней у выданьнях перакладаў Біблійнай камісіі, то пераклад прадмовы да Эвангельля паводле Матфея друкуецца ўпершыню.

У цэлым выданьне «Сьвяшчэннага Эвангельля» стала яшчэ адной важнай падзеяй юбілейнага году памяці дабравернага князя Канстанціна (Васілія) Астроскага, які праславіўся перш за ўсё як асьветнік і абаронца Праваслаўя на землях Вялікага княства Літоўскага. Сьведчаньнем глыбокай пашаны і ўдзячнасьці нашаму славутаму суайчыньніку стала прысьвячэньне, зьмешчанае на тытуле новага выдання.

Таццяна Матрунчык


Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

Еўрасаюз адклаў разгляд прапановы пра поўную забарону на імпарт расійскай нафты3

За суткі Расія запусціла ва Украіну амаль 1000 беспілотнікаў2

У акупаваным Севастопалі выбухнуў шматкватэрны дом. У ім захоўвалі выбуховыя рэчывы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было14

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць