Грамадства11

У Мінску плануюць стварыць рэабілітацыйны цэнтр для раней судзімых

Па гэта паведаміў старшы інспектар упраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Сяргей Драздоў на форуме па пытаннях рэсацыялізацыі былых зняволеных 17 лістапада ў Мінску. 

Цэнтр плануецца адкрыць пры Доме начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства, дапамога будзе аказвацца асобам, якія вызваліліся з месцаў зняволення і страцілі сацыяльныя сувязі. «Яны мала чым адрозніваюцца ад так званых бамжоў. Для іх рэсацыялізацыі і павінен існаваць цэнтр», — сказаў Драздоў.

Ён падкрэсліў, што пазіцыя МУС такая: «Канструктыўнае ўзаемадзеянне органаў унутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, мясцовых выканаўчых органаў, грамадскіх арганізацый у пытаннях сацыяльнай адаптацыі асоб, якія маюць судзімасць, выступіла б найважнейшым фактарам, які стрымлівае з'яўленне рэцыдыву, і спрыяла вяртанню людзей да нармальнага ладу жыцця». 

Намеснік дырэктара дома начнога знаходжання Ларыса Валашчук зазначыла, што МУС мела падобны цэнтр, але яго закрылі. Цяпер яго функцыі спрабуюць ускласці на Дом начнога знаходжання — установу, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. 

«Людзі, якія вызваліліся з месцаў зняволення, часта не гатовы жыць у грамадстве, маюць патрэбу ў адаптацыйным перыядзе, — сказала Валашчук. — Між тым мы даем толькі начлег. Акрамя таго, іх знаходжанне ў доме можа правакаваць шэраг канфліктаў. У нас на аднаго чалавека прыпадае 2,1 кв. м. Яшчэ адна праблема — псіхолагі, якія працуюць у цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання, не маюць вопыту працы з былымі зняволенымі. Часта гэта выпускніцы ВНУ, з якімі былыя асуджаныя паводзяць сябе нахабна».

У сувязі з гэтым намеснік начальніка ўпраўлення наглядна-выканаўчай дзейнасці МУС Сяргей Аляшкевіч указаў на вопыт Германіі, дзе падобныя цэнтры працуюць на працягу дзесяцігоддзяў. У выпадку канфліктаў або супрацьпраўных дзеянняў звяртаюцца ў паліцыю. Ён падкрэсліў, што злачынствы учыняюць як раней судзімыя, так і людзі без судзімасці. 

«У нас ёсць база, на якой можна ствараць цэнтр, — гэта Дом начнога знаходжання. Гэтую базу трэба напаўняць спецыялістамі, напрацоўваць вопыт, пры ўзнікненні праблем можна выходзіць з заканадаўчай ініцыятывай. Самы востры перыяд — гэта першыя тры месяцы, на працягу якіх асуджаны выбірае лад жыцця», — сказаў Аляшкевіч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў94

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

«Я быў аптымістычным». Прэзідэнт Фінляндыі зрабіў змрочны прагноз адносна мірнага пагаднення ва Украіне7

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў94

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць