Свет

У Чадзе дзве вялікія сям'і пабіліся за калодзеж з вадой, загінулі 42 чалавекі

На ўсходзе афрыканскай краіны Чад у выніку міжсямейных разборак загінулі як мінімум 42 чалавекі, яшчэ 10 атрымалі раненні. Па словах прадстаўнікоў улады, канфлікт пачаўся не як звычайнае супрацьстаянне паміж супольнасцямі, а праз сварку паміж дзвюма сем’ямі з-за доступу да крыніцы вады. Пазней гэта перарасло ў шырокую хвалю помсты і гвалту.

Фота: tchadinfos.com

Улады сцвярджаюць, што хуткае ўмяшанне сіл бяспекі дазволіла спыніць далейшае распаўсюджванне сутыкненняў, і цяпер сітуацыя знаходзіцца пад кантролем.

Параненых даставілі ў медыцынскія цэнтры правінцыі Вадзі-Фіра. Таксама аб'яўлена пра два шляхі ўрэгулявання сітуацыі: традыцыйнае прымірэнне для грамадзянскага боку канфлікту і судовыя працэдуры для вызначэння крымінальнай адказнасці.

Урад Чада таксама выказаў занепакоенасць магчымым уплывам на сітуацыю вайны ў суседнім Судане. Па словах афіцыйных асоб, будуць прыняты ўсе меры, каб не дапусціць дэстабілізацыі прыгранічнага рэгіёна.

Усходнія правінцыі Чада апошнія месяцы прымаюць шмат бежанцаў з ахопленага грамадзянскай вайной Судана, што павялічвае напружанасць вакол рэсурсаў і бяспекі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў92

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду9

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце збіраецца праз рэферэндум змяніць назву9

Трамп і Нетаньяху разышліся ў думках наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў92

Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць прыехаць у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць