Свет1111

Мытня паміж «ЛНР» і «ДНР» падзяліла на часткі горад Дэбальцава ФОТА

Сёння горад Дэбальцава Данецкай вобласці, найбуйнейшы чыгуначны вузел, аказаўся падзелены. Паміж тэрыторыямі, падкантрольнымі баевікам «ДНР» і «ЛНР», з'явілася «мытня». Пра гэта напісаў у Facebook журналіст Дзяніс Казанскі.

Фота: vlada.io

«Памятаю, калісьці жыхары Данбаса вельмі абураліся, што пасля распаду СССР паміж Украінай і Расіяй з'явілася мяжа, якая прынесла мноства нязручнасцяў і падзяліла «брацкія народы». Пасля 2014 года ў Данбасе ўжо не адна, а цэлых тры мяжы — з Украінай, з Расіяй і паміж Луганскам і Данецкам.

Захарчанка і Платніцкі ўсталявалі мытню паміж сваімі зонамі ўплыву і дзяруць даніну з усіх, хто правозіць хоць які тавар», — піша Казанскі.

«Апафеоз гэтай вар'яцкай сітуацыі наступіў у Дэбальцаве, якое падзялілі «мытняй» «ЛНР « і «ДНР» на дзве часткі. Адрэзак трасы Данецк—Луганск, якая праходзіць праз горад, трапіў пад кантроль «ЛНР», таму мытны блокпост паставілі фактычна ў межах Дэбальцава.

Такім чынам, адзін з мікрараёнаў стаў адрэзаным ад астатняга горада.

Каб трапіць у цэнтр з ўскраіны, цяпер трэба праходзіць мытню і плаціць хабар. Так што цяпер у нас ёсць Дэбальцаўская сцяна замест Берлінскай», — дадае Казанскі.

Фота: vlada.io

Псеўдамытня, якая раздзяліла Дэбальцава, з'яўляецца дастаткова пераканаўчым сведчаннем таго, што за высокімі мэтамі і заклікамі баевікоў хаваецца банальная прага нажывы і рэкету, сцвярджае сайт «Чацвёртая ўлада».

Фото: vlada.io

***

Дэбальцава знаходзіцца паблізу адміністрацыйнай мяжы паміж Данецкай і Луганскай абласцямі. У лютым 2015 года прарасійскія тэрарысты распачалі маштабны наступ на ўкраінскі горад Дэбальцава, нягледзячы на дасягнутую ў Мінску дамоўленасць аб пачатку перамір'я. Баевікі сцвярджалі, што ўкраінскія падраздзяленні, якія абаранялі Дэбальцава, знаходзіліся ў акружэнні, аднак доўгі час не маглі ўзяць горад. Раніцай 18 лютага ўкраінскія ваенныя пачалі адыход з Дэбальцава, які скончыўся на наступны дзень вечарам. Па дадзеных Мінабароны Украіны, падчас перадыслакацыі з Дэбальцава загінулі 19 вайскоўцаў, 135 атрымалі раненні.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе28

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

У Славакіі дочкі прыйшлі на магілу нядаўна памерлага бацькі і пачулі з яе падазроныя гукі. Ім не падалося8

21‑гадовы сын Захара Прылепіна ваюе штурмавіком ва Украіне2

Аўстралійскі скрыпач Морган: «З усіх славянскіх моў беларуская — мая ўлюбёная»4

Апейкін: Шчыра не разумею, у чым каштоўнасць Пачобута38

Трамп заявіў, што Іран у калапсе і просіць яго адкрыць Армузскі праліў2

У Мінску адкрываецца новы гастрадвор. Гэта самая вялікая стрытфуд-пляцоўка ў горадзе3

Коўл: Лукашэнка хоча, каб Беларусь стала часткай еўрапейскай сям’і народаў49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе28

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць