У студзені—сакавіку 2026 года замежнікі атрымалі ў Польшчы 79 тыс. дазволаў на знаходжанне, паведамляе Most са спасылкай на справаздачу Упраўлення па справах іншаземцаў.

Усяго за тры месяцы іншаземцы падалі ў Польшчы 181,8 тыс. заяў на ДНЖ, з іх 67% прыпадае на грамадзян Украіны і 9% — на грамадзян Беларусі (каля 16,3 тыс. чалавек).
Часцей за ўсё замежнікі просяць часовы ДНЖ (168 тыс. заяў), 7,8 тыс. заявак пададзена на статус доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС і 5,9 тыс. — на сталы побыт (пастаянны ДНЖ).
Больш за ўсё ДНЖ — 69% — атрымалі грамадзяне Украіны, 9% дазволаў выдадзена грамадзянам Беларусі (каля 7,1 тыс.)
Адмовы ў часовым ДНЖ атрымалі 5,9 тыс. заяўнікаў, у статусе доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС — 671 чалавек, у сталым побыце — 619.
Каментары