Свет44

Былы міністр адукацыі Грузіі ўзначаліла ўкраінскую паліцыю

Былая міністр адукацыі Грузіі ва ўрадзе Міхаіла Саакашвілі Хація Дэканаідзэ ўзначаліла ўкраінскую паліцыю. Адпаведную прапанову кіраўніка МУС Арсена Авакава ўрад краіны ўхваліў у сераду ўвечары.

«Бескампрамісныя рэформы з Хаціей на пасадзе кіраўніка паліцыі і ўсёй нашай камандай па месцах будуць працягвацца інтэнсіўна!», — напісаў Авакаў у фэйсбуку, каментуючы прызначэнне.

У сваім выступе адразу пасля прызначэння Дэканаідзэ таксама выказала жаданне працягваць рэформу МУС.

У складзе абноўленай Нацыянальнай паліцыі Украіны, акрамя патрульнай службы, будуць функцыянаваць падраздзяленні крымінальнай і спецыяльнай паліцыі, паліцыя аховы і паліцыя асаблівага прызначэння.

«За восем месяцаў працэсу рэфармавання дасягнута нямала. Мы стварылі патрульную паліцыю. Ужо працуем над стварэннем новай службы «корд». Зараз у МУС распрацоўваецца канцэпцыя атэстацыі супрацоўнікаў, якія будуць служыць у Нацыянальнай паліцыі, каб у новы орган патрапілі сумленныя і прыстойныя людзі», — распавяла Хація Дэканаідзэ.

Хація Дэканаідзэ — выпускніца факультэта міжнародных адносін і права Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 24 гады яна пачала працаваць у камандзе прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі і ўзначаліла адміністрацыю Рады бяспекі Грузіі. У 31 год яна стала першым рэктарам Акадэміі паліцыі МУС Грузіі.

Праз чатыры гады, у 2012-м, яна ўзначаліла нацыянальны экзаменацыйны цэнтр грузінскага міністэрства адукацыі. Хоць на гэтай пасадзе яна прапрацавала толькі 4 месяцы, у прэсе яе імя згадваецца менавіта, як экс-кіраўніка грузінскага Мінадукацыі, удакладняе 24tv.ua.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць