Першая гандлёвая сесія аўкцыёну «Газпрома» па продажы газу для Еўропы завяршылася нават без адзінай здзелкі праз занадта высокі кошт лотаў, які не зацікавіў пакупнікоў.
Аўкцыён стартаваў 7 верасня і працягнецца да 10 верасня.
У прэс-службе «Газпрам экспарту» вынікі першага гандлёвага дня не каментуюць, піша РБК.
Мінімальную цану, па якой газ выстаўлены на таргі, намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Аляксандр Мядзведзеў называць не стаў, але сказаў, што яна вышэйшая за цэны доўгатэрміновых кантрактаў для пастаўкі газу ў Еўропу.
«Газпрам» прасіў з пакупнікоў у другім квартале ў сярэднім 251 даляр за тысячу кубаметраў. У панядзелак форвардныя кантракты на еўрапейскіх гандлёвых пляцоўках на зіму 2015—2016 гадоў заключаюцца па цане на ўзроўні 230 даляраў за тысячу кубаметраў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары