Музыка22

Кожны дваццаты жыхар Латвіі прыйшоў на канцэрт гурту Brainstorm ФОТА

Чатыры канцэрты папулярнага латвійскага гурту Brainstorm (Prāta Vētra), што прайшлі ў чатырох гарадах паўночнай суседкі Беларусі, наведалі 100 тыс. чалавек. Прычым канцэрт у Рызе 29 жніўня наведалі ад 45 да 50 тыс., паведамляе Delfi.lv.

meduza.io

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Латвіі пражыве 1,989 млн чалавек, у Рызе — каля 700 тыс. Гэта азначае, што канцэрты наведаў кожны дваццаты жыхар Латвіі, а суботні канцэрт — кожны чатырнаццаты рыжанін.

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў нават палічыў за гонар сфатаграфацца з удзельнікамі гурту.

meduza.io

Brainstorm (па-латышску Prāta Vētra, лідар — Рэнарс Каўперс) заснаваны ў 1989 г., праславіўся на «Еўрабачанні» ў 2000 г. (трэцяе месца), пасля чаго стаў знакаміты не толькі ў краінах Балтыі, але і Расіі, Украіне, Беларусі, краінах Заходняй Еўропы. Супольна выступаў з R.E.M.

Спявае на латышскай, рускай і англійскай мовах. Прычым выпускае паралельна альбомы, як на латышскай, так і рускай/англійскай (для розных аўдыторый). У маі выйшаў альбом «7 soļi svaiga gaisa».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу13

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У анексаваным Крыме беларуса асудзілі за «шпіянаж»1

У Мінску аўто пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе. Ён памёр2

Буданаў: Украіна не аддасць Данбас3

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы34

«У расіян вельмі шмат хворых ідэй» — Зяленскі ацаніў рызыкі для Украіны з боку Беларусі2

Колькасць палітвязняў рэзка скарацілася — амаль на 100 чалавек. За кошт чаго?1

Найлепшым фота года паводле World Press Photo стала ФОТА сям'і мігрантаў у ЗША, якую прымусова раздзяляюць10

Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі48

Колькі навабранцаў выбіраюць прысягу на беларускай мове14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу13

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць