Мова3838

Польскі лінгвіст: Палякі Віленшчыны дагэтуль размаўляюць па-беларуску

Фота www.trimco.uni-mainz.de.

У Літве на Віленшчыне пражывае шмат людзей, якія лічаць сябе палякамі, але размаўляюць пры гэтым «папросту». Пра гэта заявіў у інтэрв’ю Zw.lt польскі лінгвіст, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Мірослаў Янковяк.

«Я беларусіст і ведаю беларускую дыялекталогію, і «простая мова» для мяне з’яўляецца сінонімам беларускай», — адзначыў ён, падкрэсліўшы, што польская мова для гэтых людзей ёсць мовай «культурнай, высокай і мовай інтэлігенцыі».

Навуковец паведаміў таксама пра рознасць беларускіх гаворак у Літве. Так, у Рымшанах (Ігналінскі раён) моцныя ўплывы паўночных беларускіх гаворак і шмат рускіх словаў, тады як у астатніх раёнах Літвы пераважаюць цэнтральныя беларускія гаворкі.

Мірослаў Янковяк адзначыў таксама, што ў розных мясцовасцях Віленшчыны людзі размаўляюць па-рознаму. Так, у Падброддзі, Няменчыне і Свянцянах дамінуе польская мова, а найбольш беларускімі з’яўляюцца Дзевянішкі і іншыя памежныя з Беларуссю раёны. «Асобы, якія перад вайной хадзілі да польскай школы, больш пачуваюцца палякамі і ў іх простай мове будзе больш паланізмаў», — сказаў ён.

«Што цікава, аўтар першай граматыкі беларускай мовы Браніслаў Тарашкевіч паходзіў з-пад Лаварышак, і можна казаць, што яго гаворка, ці яго «простая мова», стала ў вялікай ступені падставай для кадыфікацыі беларускай літаратурнай мовы. Памятаю, як першы раз прыехаў на Віленшчыну ў 2009 годзе і папрасіў, каб людзі размаўлялі са мной часткова па-польску, а часткова «па-просту», дык здзівіўся, навошта гэтыя людзі размаўляюць са мной беларускай літаратурнай мовай», — дадаў лінгвіст.

Мірослаў Янковяк адзначыў, што 90% яго суразмоўцаў называлі сябе палякамі, віленскімі палякамі ці «пілсудскімі палякамі». Пры гэтым ён дадаў, што с аповедаў мясцовых людзей вынікае, што «папросту» людзі тут размаўлялі прынамсі з другой паловы ХІХ стагоддзя.

«Цяжка сказаць, ці гэта беларусы, якія спаланізаваліся, ці палякі, якія патрапілі пад беларусізацыю, ці літоўцы, якія спачатку беларусізаваліся, а потым паланізаваліся. Гэта пытанне для гісторыкаў. Трэба было б таксама даследаваць гісторыю кожнай сям’і, кожнага чалавека. Маўленчая гісторыя, ці памяць маіх суразмоўцаў, сягае канца ХІХ стагоддзя. Як лінгвіст, я далей не магу сягаць», — заявіў супрацоўнік Польскай акадэміі навук.

Само ж існаванне беларускай мовы ў Літве навуковец назваў феноменам, бо паводле розных моўных тэорый беларускія гаворкі мусілі знікнуць за дзясяткі год паланізацыі, дзвесце гадоў русіфікацыі, а пазней і літуанізацыі. «Але маем ХХІ стагоддзе, стагоддзе глабалізацыі, бяром дыктафон, ідзём у вёску і маем паўсюль чыстую беларускую гаворку з добра захаванай структурай. Мяркую, што ў значнай ступені гэта вынікае з таго, што мова гэтая, добра зразумелая іншымі народнасцямі, з’яўляецца вельмі добрым сродкам камунікацыі», — падкрэсліў лінгвіст.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці18

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму6

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?8

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

Севастопаль застаўся без святла пасля начных атак УСУ1

У Пецярбургу прадавачка з Беларусі паверыла махлярам і вынесла грошы з касы. Але кампенсаваць гаспадару адмовілася

Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці18

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць