Тактычная група «Беларусь» аб'яднае беларускіх дабраахвотнікаў ва Украіне
«Пасля правядзення шэрага перамоў кіраўніцтвам Добраахвотніцкага Украінскага Корпуса прынята рашэнне аб стварэнні тактычнай групы «Беларусь»», — гаворыцца ў паведамленні суполкі «Згуртаванне Патрыётаў», якая публікуе навіны з жыцця беларускіх байцоў-добраахвотнікаў.

Фарміраванне ТГ «Беларусь» будзе праходзіць у прыфрантавой зоне, першая група байцоў ужо на пазіцыях, паведамляе суполка.
Аснову ТГ складаюць беларускія хлопцы з вопытам баявых дзеянняў, па меры вырашэння праблем з матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем будзе праходзіць далучэнне беларусаў з іншых батальёнаў, піша аўтар.
«Наша мэта — стварэнне нацыянальнага беларускага аддзела, які зробіць свой унёсак у змаганне супраць агульнага ворага. Разам да перамогі. Жыве Беларусь! Слава Украіне!» — гаворыцца на заключэнне.
Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічаюць на ўкраінскім баку ў змаганні супраць расійскай агрэсіі з пачатку баявых дзеянняў вясной 2014 года. Звычайна яны служаць у розных добраахвотніцкіх украінскіх аддзелах.
Найбольш вядомая група беларускіх нацыяналістаў удзельнічала ў складзе Добраахвотніцкага Украінскага Корпуса «Правага сектару» ў абароне важнай пазіцыі — вёскі Пяскі — каля Данецкага аэрапорта.
-
Трамп хоча пазбавіць права голасу ў НАТА тыя краіны, якія трацяць на абарону менш за 5% ВУП
-
Зяленскі: Пакуль перанакіравання зброі з Украіны на Блізкі Усход няма, а там пабачым
-
Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»
Каментары