Улада1212

Калякін: У нас поўны параліч улады

Старшыня Беларуская партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін 20 ліпеня не змог адкрыць рахунак для стварэння асабістага фінансавага фонду прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду. Пра гэта палітык паведаміў БелаПАН.

Калякін сказаў, што прыехаў у 514-е аддзяленне «Беларусбанка» на вуліцы Сурганава ў Мінску з усімі неабходнымі дакументамі, каб адкрыць рахунак. «Гэта заява, выпіска рашэння Цэнтрвыбаркама аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы і пашпарт. Мне сказалі, што нічога адкрыць не могуць, давай пасведчанне кандыдата ў прэзідэнты. Я паспрабаваў растлумачыць, што яшчэ да кандыдата ў прэзідэнты трэба сабраць подпісы. Яны ў выніку сказалі, што нічым дапамагчы не могуць», — адзначыў палітык.

Затым Калякін патэлефанаваў у кол-цэнтр «Беларусбанка», дзе яму таксама сказалі, што ніякіх указанняў яны не атрымлівалі наконт гэтага і будуць разбірацца. «Пасля гэтага патэлефанаваў у Нацыянальны банк. Паўтарылася тая ж гісторыя: сказалі, што будуць разбірацца, што ўказанні такія, здаецца, ёсць, але трэба, каб «Беларусбанк» распрацаваў нейкую ўнутраную інструкцыю, форму дагавора, які яны будуць заключаць пры адкрыцці рахунку. Патэлефанаваў у ЦВК, яны разводзяць рукамі, будзем разбірацца. Рахунак пакуль я так і не адкрыў», — сказаў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта.

«Лукашэнка заяўляў, што ўлада здае экзамены на гэтых выбарах, — адзначыў Калякін. — Маё ўражанне, што яны ўжо дапрацаваліся наогул да ручкі, калі такія простыя рэчы, як узгадненне паміж двума ведамствамі, не могуць вырашыць напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, не ведаюць норм закону».

На думку Калякіна, «гэта гаворыць пра поўны параліч улады». «Я не здзіўляюся, што яны не могуць забяспечыць людзей працай, выплаціць ім нармальную зарплату. Ім трэба адзінку за арганізацыю выбараў ставіць. Адзіная магчымасць фінансавання кампаніі праз выбарчы фонд проста не можа быць рэалізаваная з-за бяздарнасці і невыканальнасці чыноўнікаў», — падкрэсліў ён.

Палітык таксама адзначыў, што згодна з законам мог адкрыць рахунак яшчэ 17 ліпеня, калі Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў яго ініцыятыўную групу. «А так пасля рэгістрацыі рахунку я яшчэ два ці больш дзён буду чакаць, пакуль ЦВК праверыць рахунак, і толькі тады апублікуюць звесткі аб яго адкрыцці. Такімі тэмпамі выбаршчыкі даведаюцца пра магчымасць падтрымаць прэтэндэнтаў толькі да канца збору подпісаў», — лічыць Калякін.

Каментары12

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

Кацярына Ваданосава патлумачыла, чаму выйшла з выбарчага блока Латушкі11

Каця Вінаградава з СМА стала першай беларускай, якая атрымала ўкол Itvisma

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст1

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць