Усяго патроху33

Microsoft: абноўленая Vista ламае праграмы

Карпарацыя Microsoft праінфармавала карыстальнікаў апэрацыйнай сыстэмы Windows Vista пра тое, што пакет абнаўленьняў, які выйдзе ў сярэдзіне сакавіка, можа парушыць працу як мінімум тузіну іншых праграм, усталяваных на кампутары.

Карпарацыя Microsoft праінфармавала карыстальнікаў апэрацыйнай сыстэмы Windows Vista пра тое, што пакет абнаўленьняў, які выйдзе ў сярэдзіне сакавіка, можа парушыць працу як мінімум тузіну іншых праграм, усталяваных на кампутары.

Большасьць праграм з выяўленай несумяшчальнасьцю з пакетам абнаўленьняў Service Pack 1 для Vista закліканыя абараняць кампутары ад вірусаў, траянаў і розных сайтаў-пастак.

Microsoft была вымушана таксама адклікаць абнаўленьні да Vista, якія трэба было неабходна ўсталяваць да інсталяцыі SP1.

Некаторыя кампутары, на якіх было зроблена папярэдняе абнаўленьне, завісалі.

У шырокі продаж пакет абнаўленьняў паступіць у сакавіку, а для кліентаў - юрыдычных асоб ужо ў лютым.

Несумяшчальныя з SP1
BitDefender AV
Fujitsu Shock Sensor
Jiangmin KV Antivirus 10
Jiangmin KV Antivirus 2008
Trend Micro Internet Security
Zone Alarm Security Suite
Iron Speed Designer
Xheo Licensing
Free Allegiance
NYT Reader
Rising Personal Firewall
Novell ZCM Agent

Абарона і надзейнасьць

Пакеты абнаўленьняў Service Pack лічацца аднымі маштабных для розных апэрацыйных сыстэм, распрацаваных Microsoft.

З дапамогай SP1 сыстэма Vista стане яшчэ больш абароненай і надзейнай, запэўніваюць спэцыялісты кампаніі. Да таго ж у сытсэме дадасца некалькі новых уласьцівасьцяў.

Праграмы ў распаўсюджваным Microsoft сьпісе дадаткаў, несумяшчальных з SP1, дзеляцца на тры катэгорыі.

Адныя будуць проста заблякаваныя пры абнаўленьні, другія больш нельга будзе выкарыстоўваць наагул, трэція – згубяць частку сваіх функцый.

Палова з 12 згаданых праграм блякуе вірусы ці адсочвае сайты, якія наведвае карыстальнік.

Microsoft папярэдзіла, што сьпіс далёка не вычарпальны, таму будзе лепей, калі карыстальнікі самі зьвяжуцца з вытворцамі праграм ў выпадку ўзьнікненьня праблем.

Бі-Бі-Сі

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення2

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка едзе ў КНДР20

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення2

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць