Спорт44

Нулявая гульня: жодзінскае «Тарпеда» не змагло прайсці албанцаў і вылецела з еўракубкаў

Сёння, 9 ліпеня, адбыўся матч у адказ 1-га кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі Еўропы. У Жодзіне мясцовае «Тарпеда» прымала албанскі «Кукесі». Першая гульня камандаў у Тыране прынесла перамогу гаспадарам — 2:0.

«Кукесі» ў той сустрэчы забіў хуткі гол, а ў другім тайме замацаваў перавагу. «Тарпеда» шмат тады атакавала, але да рэальных пагрозаў справа даходзіла рэдка.

Пасля той гульні на «аўтазаводцаў» абрынулася нямала крытыкі. І ад спецыялістаў, і ад заўзятараў. Капітан «Тарпеда» Вячаслаў Глеб сказаў, што рана пра нешта казаць, а ў Жодзіне яны дадуць бой албанцам. Зачапіла крытыка і галоўнага трэнера «чорна-белых» Ігара Крывушэнку.

Жодзінскія заўзятары даволі шчыльна запоўнілі цэнтральныя сектары стадыёна, нягледзячы на не самую малую цану ў 50 тысяч рублёў. Фанацкі сектар «Тарпеда» таксама быў на ўзроўні. Амаль ні на хвіліну «багуслаўцы» не спынялі падтрымку сваёй каманды. Праспявалі нават «Не быць скотам».

А вось футбалісты ўзяць рэванш за паразу тыднёвай даўніны, на жаль, так і не змаглі.

Першы тайм быў шчыра сумным. Нават парушэнняў правіл было зусім нямнога. Кожная з камандаў стварыла па адным паўмоманце, але на большае не хапала. Але «Кукесі» такі лік цалкам задавальняў, што не скажаш пра жодзінцаў.

Другі тайм пачынаўся ў такой самай няспешнай манеры. Адны не рваліся наперад, другія не маглі. Такая размераная хада была перарваная на 75-й хвіліне. Ні з пушчы ні з поля албанскі клуб заслужыў права на пенальці. Да адзінаццаціметровай адзнакі падышоў харвацкі легіянер «Кукесі» Пейіч (найлепшы бамбардзір мінулага чэмпіяната Албаніі, між іншым). Здаецца, і ўдарыў някепска, у левы ад сябе кут, але брамнік Часноўскі дацягнуўся да мяча. Такі подзвіг галкіпера завёў футбалістаў.

На працягу наступных хвілін 5—10 «Тарпеда» стварыла тры настолькія вострыя моманты, пасля якіх заставалася толькі хапацца за галовы. Дзмітрый Платонаў двойчы расстрэльваў вароты «Кукесі» (спачатку галавой, а пасля нагой), але абодва разы пераможцам выходзіў галкіпер суперніка. А потым яшчэ аднойчы мяч аблізаў бэльку.

Эмоцыі заўзятараў, з трыбуны нават паляцеў адзін чорна-белы шалік, нічога не змянілі. Каманды так і не змаглі нарадзіць нават адзін гол. Нічыя — 0:0. У наступны раўнд праходзіць «Кукесі».

Свайго суперніка албанцы даведаюцца сёння ўвечары пасля сканчэння гульні «Младасць» (Чарнагорыя) — «Нефтчы» (Азербайджан).

А вось салігорскі «Шахцёр» прайшоў у наступны раўнд Лігі Еўропы. У матчы супраць паўночнаірландскага «Гленавона» ён перамог і дома — 3:0 (першы матч — 2:1).

Мінскае «Дынама», нагадаем, стартуе з 2-га раўнду. Ім давядзецца гуляць супраць балгарскага «Чорнага Мора».

Каментары4

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі1

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць