За апошнія 24 гадзіны кошт жнівеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent знізіўся на 8% да $56 за барэль.
Кошт жнівеньскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі WTI ўпаў да $52 за барэль.
Дадатковым драйверам падзення сталі перамовы па іранскай ядзернай праграме. Па выніках перамоваў можа быць прынята рашэнне аб скасаванні санкцый супраць Ірана, пасля чаго ісламская рэспубліка зноў атрымае доступ да нафтавага рынку.
Цяпер чытаюць
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі

Каментары