Свет11

Венгерская паліцыя разагнала бойку некалькіх соцень мігрантаў

Паліцыя ў Венгрыі ўжыла слёзатачывы газ, каб спыніць бойку, у якой прынялі ўдзел некалькі соцень мігрантаў у лагеры бежанцаў на ўсходзе краіны, паведамляе Асашыэйтэд прэс са спасылкай на МУС краіны.

Лагер у Дэбрэцэне, фота АР

Прычынай бойкі стала сварка двух туркаў. Адзін з іх вырваў з рук іншага Каран, шпурнуў кнігу на зямлю і пачаў таптаць яе.

У канфлікт умяшаліся сотні насельнікаў лагера. Яны кідалі адзін у аднаго камянямі і падпалілі кантэйнеры са смеццем. Адзін паліцэйскі атрымаў раненне: яму ў галаву трапіў камень.

Урад Венгрыі, праз якую транзітам рухаецца паток мігрантаў, мае намер прыняць жорсткія меры, каб скараціць міграцыю праз сваю тэрыторыю. У прыватнасці, на мяжы з Сербіяй плануецца пабудаваць сцяну даўжынёй 175 км і вышынёй 4 метры.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заявіў, што яго краіна не жадае прымаць эканамічных мігрантаў і прызнае бежанцамі толькі тых, хто ратуецца ад ваенных канфліктаў.

У лагеры на ўскраіне Дэбрэцэна, разлічаным на 800 чалавек, цяпер знаходзіцца удвая больш людзей.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць