Улада

Сямашка: Прыватны капітал пусьцяць у электраэнэргетыку

У Беларусі будуць створаны ўмовы для прыходу прыватнага капіталу ў электраэнергетыку рэспублікі. Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка 15 лютага ў Новалукомлі на калегіі Мінэнерга.

Ён паведаміў, што ў рэспубліцы рыхтуецца закон аб электраэнергетыцы і закон аб малой і аднаўляльнай энергетыцы. Адным з важных пытанняў у праекце закона аб электраэнергетыцы будзе тое, што "ў генерацыю можа прыйсці прыватны капітал". Значным момантам з'яўляецца таксама і тое, што дзяржава будзе спансіраваць нетрадыцыйную энергетыку, каб гэты напрамак атрымаў развіццё.

У рэспубліцы будзе прадоўжана рэфармаванне электраэнергетычнай галіны. "Прынцыповае рашэнне па гэтаму пытанню прынята, пэўныя трансфармацыі будуць праводзіцца. У прыватнасці, будзе створана сеткавая кампанія, якая будзе працаваць як з дзяржаўнымі, так і з прыватнымі прадпрыемствамі. Пэўныя змяненні будуць і ў тарыфах. Іх будзе два: для канечнага спажыўца і на перадачу энергіі", - сказаў Уладзімір Сямашка. Ён падкрэсліў, што для работы кампаній на электраэнергетычным рынку павінны быць створаны празрыстыя ўмовы. Разам з тым працэс рэфармавання "Белэнерга" будзе праходзіць паступова. "Сістэму можна хутка разбурыць, а сабраць складана", - заўважыў першы віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка пазітыўна ацаніў супрацоўніцтва беларускага боку з ААТ "Газпрам". Расійская кампанія правяла другі плацеж і набыла чарговыя 12,5 працэнта акцый ААТ "Белтрансгаз", павялічыўшы такім чынам сваю долю да 25 працэнтаў. У лютым 2010 года "Газпрам" павінен стаць уласнікам 50 працэнтаў акцый "Белтрансгазу". Атрыманыя сродкі ад продажу акцый "Белтрансгазу" далі магчымаць папоўніць золатавалютны фонд дзяржавы і стабілізаваць работу эканомікі.

Работа з расійскай кампаніяй ідзе нармальна, дадаў першы віцэ-прэм'ер. "Абапіраючыся на магутнасць "Газпрама", можна рэалізаваць таксама іншыя праекты, у тым ліку па развіццю газасховішчаў у Беларусі", - адзначыў Уладзімір Сямашка. У перспектыве ў Беларусі неабходна давесці аб'ём захоўвання газу да 4-5 млрд. куб.м у год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?3

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў3

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад12

Кірышскі НПЗ, на які ноччу прыляцелі ўкраінскія дроны, спыніў працу. Гэта 7% расійскай нафтаперапрацоўкі2

Расія ўдарыла авіябомбамі па Краматорску і Запарожжы, ужо 17 загінулых7

Наталля Дуліна публічна адказала на паклёп з боку другой палітзняволенай, Галіны Дзербыш12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?3

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць