Культура22

Навукоўцы вызначылі самых крэатыўных мастакоў

Марк Шагал поруч з Далі, Рэмбрандтам і Рэрыхам.

Работы-лідары па сумарным параметры крэатыўнасці (вертыкальная вось), размеркаваныя па часе (гарызантальная вось). Выява: Ahmed Elgammal via arXiv.org

Спецыялісты па машынным навучанні з Ратгерскага ўніверсітэта ацанілі ўплывовасць і навізну дзясяткаў тысяч мастацкіх твораў з 1400-га па 2000 гады. Алгарытм вылічыў дзве згаданыя велічыні, навукоўцы скамбінавалі іх у параметр «крэатыўнасці».

Для кожнай карціны і скульптуры быў вызначаны набор візуальных прыкмет. Чым менш выява была падобная да папярэднікаў і чым больш да яе былі падобныя наступныя творы, тым большай вызначалася крэатыўнасць.

Сярод абсалютных лідараў па камбінаванай крэатыўнасці — работы Леанарда Да Вінчы, Лукі Сіньярэлі, Фернанда Калья і П’ера Дарацыа.

Сярод найбольш уплывова-крэатыўных рэлігійных твораў былі названыя работы Беноца Гацолі, Рафаэля і Паала Учэла, а лідарамі па навізне ў рэлігійнай тэматыцы сталі Мікалай Рэрых, Сальвадор Далі і Марк Шагал.

Работа па вызначэнні самых крэатыўных твораў можа дапамагчы камп’ютарам ствараць ўласныя мастацкія творы, што змогуць зацікавіць людзей.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ26

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі4

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове10

Беларуску ў Польшчы спачатку пагадзіліся ўзяць на працу, а потым адмовіліся — праз тое, што ў Беларусі на яе заведзена крыміналка25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ26

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць