Грамадства

У Мінску 9 мая адбудзецца каля 70 святочных культурных і спартыўных мерапрыемстваў

У Мінску 9 мая адбудзецца каля 70 святочных культурных і спартыўных мерапрыемстваў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 28 красавіка ў прэс-цэнтры дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў. 

Паводле яго слоў, асноўная гарадская пляцоўка традыцыйна будзе размешчана на праспекце Пераможцаў у раёне Палаца спорту, дзе пройдзе канцэртная праграма «Квітнеючы май». Адбудзецца святочны канцэрт вядучых творчых калектываў і выканаўцаў, выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці «Горад майстроў», святочны кірмаш. Час правядзення з 10.00 да 23.00. 

30 красавіка ў Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа» адбудзецца «Баль Пераможцаў» для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. «У ім возьмуць удзел каля 500 ветэранаў, будзе дадзены святочны канцэрт з удзелам вядучых артыстаў беларускай эстрады, накрыты сталы з пачастункамі», — паведаміў Мядзведзеў. 

У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры 5 мая адбудзецца паказ спектакля «Белыя жураўлі» ў пастаноўцы сербскага рэжысёра Іваны Жыгон. 

9 мая на тэрыторыі Верхняга горада будзе праходзіць канцэртная праграма «Кветкі Перамогі» ў межах летняга музычна-турыстычнага сезона, які адкрываецца 2 мая. Па выхадных гэтая зона будзе свабоднай ад аўтамабіляў, тут будуць праходзіць канцэрты, выступленні вулічных музыкантаў, тэатраў. 

9 мая ў парку Перамогі на сцэне каля галоўнага ўваходу пройдзе культурна-грамадская акцыя з удзелам пераможцаў і дыпламантаў Мінскага гарадскога агляду-конкурсу патрыятычнай песні (пачатак у 17.00). 

Ва ўсіх раёнах Мінска будуць арганізаваны канцэртныя праграмы, прысвечаныя Дню Перамогі. Больш падрабязна аб святочных мерапрыемствах у сталіцы можна даведацца на сайце Мінгарвыканкама. 

Паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Святланы Дзямешкі, падчас святаў адбудзецца больш чым 100 спартыўных мерапрыемстваў, у якіх возьме ўдзел каля 7 тыс. чалавек. 

Сярод значных мерапрыемстваў яна назвала міжнародны турнір па сілавым экстрыме 9 мая каля Палаца спорту, кубак Перамогі па грэка-рымскай барацьбе 9 мая ў Гарадскім цэнтры барацьбы імя Мядзведзя, «Зорны паход» па маршрутах Мінск — Курган Славы, Мінск — Хатынь (9—10 мая). 

8 мая адбудзецца Усебеларускі лёгкаатлетычны крос на зялёнай зоне каля стэлы «Мінск — горад-герой», у якім плануецца ўдзел да 4 тыс. чалавек. «Забегі будуць для розных узроставых груп, карпаратыўныя, ветэранаў, навучэнцаў і іншыя», — адзначыла Дзямешка. Паводле яе слоў, спартыўна-масавыя мерапрыемствы пройдуць ва ўсіх раёнах горада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў2

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць