Кіно1010

Беларускамоўная «Свінка Пэпа» сабрала грошы на першы сезон

У эфіры ўжо праз месяц!

Праект беларускай агучкі мультсерыяла «Свінка Пэпа» сабраў на Talaka.by неабходную суму для перакладу першага сезону.

Сабраных 37,6 млн хопіць на пераклад першых 52 серый. Але гэта толькі чвэрць серыялу — калі збярэцца больш грошай, будзе перакладзена больш серый, аж да поўнага перакладу чатырох сезонаў.

Перакладчыкі ўжо пачалі працу, распавёў кіраўнік праекту «Кінаконг» і ініцыятар перакладу Андрэй Кім. Але грошы перакладчыкі атрымаюць толькі па завяршэнні кампаніі, праз 32 дні. Правілы Talaka.by даюць магчымасць падчас кампаніі толькі паабяцаць ахвяраваць грошы — менавіта ахвяраванні прымаюцца і перадаюцца па завяршэнні кампаніі.

Як кажа Кім, пэўная частка серый ужо перакладзеная — «Кінаконг» плануе пачаць выдаваць серыі на Youtube пад завяршэнне кампаніі па тры на тыдзень.

Калі перакладчыкі збяруць яшчэ 37-38 млн, будзе перакладзены і другі сезон, што дасць магчымасць выпускаць серыі да канца 2015 года.

Перакладчык адзначае, што гэта і першы публічны збор грошай для «Кінаконга». Кампанія дазволіла пазнаёміцца з сотняй людзей, гатовых даць грошы на пераклад, — хто па 50 тысяч, хто па некалькі мільёнаў.

Кім адзначае, што «Свінка Пэпа» — адзін з нямногіх «пазітыўных» краўдфандынгавых праектаў Беларусі. Часцей беларусы ахвяруюць грошы на дапамогу хворым ці ахвярам несправядлівасці, значна радзей грошы збіраюцца на пазітыўныя справы.

«Кінаконг» не спыніць сваю дзейнасць па звычайных, не краўдфандынгавых перакладах. Але адносна хуткі поспех кампаніі дазваляе перакладчыкам марыць аб наступных краўдфандынгавых праектах — ад перакладаў канкрэтных стужак ці серыялаў да беларускамоўнага анлайн-кінатэатра.

Падтрымаць «Свінку Пэпу» >>>

***

«Свінка Пэпа» — брытанскі дзіцячы мультсерыял, што трансляваўся з 2004 па 2012 год. Быў паказаны ў больш чым 180 краінах свету. Толькі на продажы цацак па матывах мультфільма -стваральнікі зарабілі 200 млн фунтаў. Праваўладальнік дазваляе выкладваць пераклад для вольнага прагляду на Youtube.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве недалёка ад мяжы з Беларуссю ўночы ўпаў і выбухнуў дрон

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра24

Чаму закрыўся гарналыжны комплекс «Лагойск»5

Больш за 70% людзей у Астраўцы не супраць, каб у іх зрабілі могільнік радыеактыўных адкідаў — дзяржаўныя апытанні12

Зацвердзілі новыя правілы бытавога абслугоўвання

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана ўжо 80 тысяч еўра5

Коўл: Канчатковага рашэння наконт запрашэння Лукашэнкі ў ЗША няма7

У Dana Mall зрабілі велікодны гарадок

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць