Дасье

Топ-100 самых уплывовых беларусаў. 40. Павел (Георгій Панамароў)

40 (–). Павел (свецкае імя Георгій Панамароў)

Прадстаяцель Беларускай праваслаўнай царквы, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі.

 

Хворага Мітрапаліта Філарэта адправілі на адпачынак, а замест яго прыслалі епіскапа з Разані Паўла. Гэта абурыла многіх: РПЦ зноў паставіла ў Мінск не беларуса. А плюс да ўсяго інтэрнэт адразу абляцела інтэрв’ю Паўла, дзе ён гразіўся амерыканцам «адкрыць чарнобыльскі кранік». Вось такія першыя ўражанні былі пра іерарха.

Напрыканцы мінулага года епархіяльны сход ставіў пытанне аб самакіраванасці БПЦ. Тэму падымаў сам Мітрапаліт. Самакіраванасць давала б магчымасць унутры Беларусі выбіраць новага кіраўніка царквы. Дэлегаты сходу падтрымалі такую прапанову. Аднак літаральна праз пару тыдняў Павел паведаміў, што гэтая прапанова адхіленая.

Мітрапаліт Павел па-ранейшаму не памяняў грамадзянства (у яго расійскае), а таксама не выступае публічна па-беларуску.

 

Цытата

«Я як той цюцька: усё разумею, але сказаць не магу».

Пра беларускую мову, студзень 2015.

 

Аб’ектыўка

Нар. у 1952 у Карагандзе ў сям’і рабочых. Адслужыў у арміі, трохі папрацаваў слесарам. У 1973—1976 вучыўся ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. У 1980 скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. Ад 1979 года працаваў, як і Філарэт, у Аддзеле замежных царкоўных зносінаў. Ад 1992 да 1999 быў прызначаны епіскапам Зарайскім, які кіраваў патрыяршымі прыходамі ў ЗША і часова ў Канадзе. У 1999 годзе прызначаны епіскапам Венскім і Аўстрыйскім. У 2001 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа з тытулам Венскі і Будапешцкі. У 2011 стаў мітрапалітам Разанскім. У снежні 2013 пераведзены прадстаяцелем БПЦ.

* * *

Таксама чытайце:

Пяць фактаў пра мітрапаліта Паўла

* * *

Каментары

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы1

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць